Клара Мікалаеўна Малышава
Выгляд
Клара Мікалаеўна Малышава | |
---|---|
Дата нараджэння | 31 снежня 1935 (88 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Дзеці | Натэла Атараўна Дадышкіліяні |
Адукацыя | |
Прафесія | балерына |
Тэатр |
|
Узнагароды |
Клара Мікалаеўна Малышава (нар. 31 снежня 1935, пасёлак Памяць Парыжскай Камуны , Бордскі раён, Горкаўская вобласць, Расія) — беларуская артыстка балета, педагог. Заслужаная артыстка РСФСР (1964), Народная артыстка Беларускай ССР (1971).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1955 годзе скончыла Пермскае дзяржаўнае харэаграфічнае вучылішча (педагог К. М. Гейдэнрэйх). У 1955—1957 гадах працавала ў Горкаўскім тэатры оперы і балета , у 1957—1964 гадах — салістка балета Чалябінскага тэатра оперы і балета . Выканала больш за 20 партый.
У 1965—1977 гадах — салістка Мінскага тэатра оперы і балета. З 1974 года — педагог класічнага танца і мастацкі кіраўнік Мінскага харэаграфічнага вучылішча.
Тэатральныя працы
[правіць | правіць зыходнік]- Маша («Шчаўкунок» П. Чайкоўскага)
- Кітры («Дон Кіхот» Л. Мінкуса)
- Джульета («Рамэа і Джульета » С. Пракоф’ева)
- Жызэль («Жызэль » А. Адана)
- Ніна («Маскарад » Л. Лапуціна)
- Нікія («Баядэрка » Л. Мінкуса)
- Папялушка («Папялушка » С. Пракоф’ева)
- Эсмеральда («Эсмеральда » Ц. Пуні)
- Генрыэта («Вялікі вальс» І. Штраўса)
- Вакханка («Вальпургіева ноч » Ш. Гуно)
- Кацярына («Каменная кветка » С. Пракоф’ева)
- Джулія («Альпійская балада» Я. Глебава) і інш.
Узнагароды і званні
[правіць | правіць зыходнік]- Заслужаная артыстка РСФСР (1964)
- Народная артыстка Беларускай ССР (1971)
- Ордэн Узыходзячага сонца (Японія, 2019)
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]Муж — Атар Дадышкіліяні. Мае двух дзяцей:[1]
- дачка — Натэла Дадышкіліяні (нар. 1960), артыстка балета, заслужаная артыстка Беларусі
- сын — Дзяніс Дадышкіліяні (нар. 1973)[2], артыст балета.
Зноскі
- ↑ Клара Малышава аб балеце, выхаванках і тым, што прымушае хадзіць на работу
- ↑ ДАДИШКИЛИАНИ ДЕНИС ОТАРОВИЧ на сайце Кино-Театр. РУ
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10).
- Ма́лышава Клара Мікалаеўна // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 460. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- «Радуйтесь, что вы есть!» інтэр’ю Клары Малышавай газеце «Беларусь Сегодня»
- Клара Малышава аб балеце, выхаванках і тым, што прымушае хадзіць на работу
- Народной артистке Беларуси Кларе Малышевой вручили орден Восходящего солнца (руск.) // Тэлеканал «Беларусь 1»
Катэгорыі:
- Нарадзіліся 31 снежня
- Нарадзіліся ў 1935 годзе
- Нарадзіліся ў Горкаўскім краі
- Постаці Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь
- Выкладчыкі Беларускай дзяржаўнай харэаграфічнай гімназіі-каледжа
- Народныя артысты Беларускай ССР
- Заслужаныя артысты РСФСР
- Асобы
- Нарадзіліся ў Ніжагародскай вобласці
- Артысты балета Беларусі
- Артысты балета СССР
- Артысты балета XX стагоддзя
- Педагогі Беларусі
- Выпускнікі Пермскага харэаграфічнага вучылішча