Клас-Ян Хюнтэлар
Агульная інфармацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Поўнае імя | Дырк Клас-Ян Хюнтэлар | ||||||||||||||||||||||||||||||
Мянушкі | Паляўнічы, Клас-Ян Галтэлар | ||||||||||||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
12 жніўня 1983[1][2][…] (41 год) |
||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Нідэрланды | ||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 186 см | ||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 78 кг | ||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | нападнік | ||||||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||||||||||||||
Клуб | завяршыў кар’еру | ||||||||||||||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | |||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||
Узнагароды і медалі | |||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Клас-Ян Хюнтэлар (нідэрл.: Klaas-Jan Huntelaar; нар. 12 жніўня 1983, Вор-Дрэмпт, Нідэрланды) — нідэрландскі футбаліст, нападнік. Ігрок нацыянальнай зборнай Нідэрландаў (2006—2015). Хюнтэлар з’яўляецца пладавітым нападнікам[3] з бліскучай тэхнікай і атлетызмам[4], яго часцяком параўноўваюць па стылі з такімі ігракамі, як Марка ван Бастэн[5] і Руд ван Ністэльрой[6].
Клубная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]ПСВ
[правіць | правіць зыходнік]У 2000 годзе шаснаццацігадовы Хюнтэлар паступіў у футбольную акадэмію ПСВ і неўзабаве праявіў сябе ў моладзевай камандзе як добры бамбардзір. Ён дэбютаваў у матчы за асноўны склад ПСВ у другой палове сезона 2002/03, але гэты матч стаў адзіным, праведзеным за клуб з Эйндхавена ў чэмпіянаце Нідэрландаў.
«Дэ Графсхап» і «Апельдорн»
[правіць | правіць зыходнік]Не здолеўшы замацавацца ў асноўным складзе ПСВ, Гюнтелар адправіўся ў арэнду ў клуб «Дэ Графсхап», каб набрацца вопыту. Ён згуляў 9 матчаў у чэмпіянаце і адзін у Кубку Нідэрландаў, але ні разу не здолеў забіць.
Улетку 2003 года ён зноў быў адпраўлены ў арэнду, на гэты раз у клуб «Апельдорн», які выступаў у першым дывізіёне. Там Хюнтэлару атрымалася забіць 26 галоў у 35 матчах і стаць найлепшым бамбардзірам дывізіёна.
«Херэнвен»
[правіць | правіць зыходнік]Пасля таго, як ігрок вырашыў не падаўжаць свой кантракт з ПСВ, «Херэнвен» набыў яго за 100 тысяч еўра. У першым сваім паўнавартасным сезоне ў вышэйшым дывізіёне Хюнтэлар забіў 17 галоў у 31 матчы і дапамог «Херэнвену» патрапіць у Кубак УЕФА. За палову сезона 2005/06 ён забіў 17 галоў у 15 матчах і зімой перайшоў у «Аякс», які заплаціў за яго 9 млн еўра.
«Аякс»
[правіць | правіць зыходнік]Хюнтэлар адразу дамогся поспеху ў «Аяксе», забіўшы адзін з самых прыгожых галоў сезона ўдарам праз сябе ў дададзены час на паўфінальным матчы Кубка Нідэрландаў супраць «Роды». Па выніках сезона Хюнтэлар стаў найлепшым бамбардзірам чэмпіянату, забіўшы 33 галы.
«Рэал»
[правіць | правіць зыходнік]У пачатку снежня 2008 года было абвешчана аб тым, што «Аякс» і мадрыдскі «Рэал» дасягнулі пагаднення па трансферы футбаліста, 4 снежня прайшла цырымонія, у якой нідэрландскі футбаліст быў афіцыйна прадстаўлены ў якасці іграка «каралеўскага клуба» і атрымаў футболку з нумарам 19.
«Мілан»
[правіць | правіць зыходнік]7 жніўня 2009 года Хюнтэлар падпісаў кантракт да 30 чэрвеня 2013 года з італьянскім «Міланам», сума трансферу склала каля 15 мільёнаў еўра.
«Шальке 04»
[правіць | правіць зыходнік]31 жніўня 2010 года Хюнтэлар перайшоў у нямецкі «Шальке 04»[7], дзе да яго вярнулася яго ранейшая выніковасць.
Вяртанне ў «Аякс»
[правіць | правіць зыходнік]1 чэрвеня 2017 года «Аякс» абвясціў аб вяртанні Хюнтэлара ў каманду[8].
У студзені 2021 года зноў далучыўся да «Шальке 04»[9], а па заканчэнні сезона 2020/21 завяршыў прафесійную кар’еру.
Міжнародная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Дэбютаваў у зборнай Нідэрландаў 16 жніўня 2006 года ў таварыскім матчы супраць зборнай Ірландыі і адразу забіў 2 мячы.
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]Клубныя
[правіць | правіць зыходнік]- Чэмпіён Нідэрландаў: 2019
- Уладальнік Кубка Нідэрландаў (3): 2006, 2007, 2019
- Уладальнік Суперкубка Нідэрландаў (2): 2007, 2019
- Уладальнік Кубка Германіі: 2011
- Уладальнік Суперкубка Германіі: 2011
Міжнародныя
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ Klaas-Jan Huntelaar // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ KLAAS-JAN HUNTELAAR // Argentine Soccer Database
- ↑ «Huntelaar swaps Madrid for Milan». UEFA.com.
- ↑ «The Hunter’s pursuit of excellence» Архівавана 9 ліпеня 2014.. FIFA.com.
- ↑ «Huntelaar follows Van Basten» Архівавана 7 красавіка 2008.. UEFA.com.
- ↑ Hodges, Vicki (11 January 2008). «Man United keen on Dutch striker Huntelaar». London: The Telegraph.
- ↑ «Klaas-Jan Huntelaar stürmt künftig für Schalke 04!» Архівавана 2 верасня 2010. FC Schalke 04.de
- ↑ Хунтелар вернулся в «Аякс». by.tribuna.com.
- ↑ Хунтелар вернулся в «Шальке». 37-летний форвард подписал контракт до конца сезона. by.tribuna.com.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Клас-Ян Хюнтэлар
- Нарадзіліся 12 жніўня
- Нарадзіліся ў 1983 годзе
- Нарадзіліся ў Гелдэрландзе
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбалісты Нідэрландаў
- Ігракі зборнай Нідэрландаў па футболе
- Ігракі ФК Шальке 04
- Ігракі ФК Аякс Амстэрдам
- Ігракі ФК Мілан
- Ігракі ФК Рэал Мадрыд
- Ігракі ФК Херэнвен
- Ігракі ФК ПСВ
- Ігракі ФК АГОВВ
- Ігракі ФК Дэ Графсхап