Максім Пятровіч Скавыш
![]() | ||||||||||||||||||||||||||||
Агульная інфармацыя | ||||||||||||||||||||||||||||
Поўнае імя | Максім Пятровіч Скавыш | |||||||||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
13 лістапада 1989[1][2] (33 гады) |
|||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
|||||||||||||||||||||||||||
Рост | 179 см | |||||||||||||||||||||||||||
Вага | 78 кг | |||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | нападнік | |||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||||||||
Клуб |
![]() |
|||||||||||||||||||||||||||
Нумар | 9 | |||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||
Узнагароды і медалі | ||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||
Максім Скавыш (нар. 13 лістапада 1989, Мінск) — беларускі футбаліст, нападнік салігорскага «Шахцёра». Ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі (2013—2021). Футбаліст года Беларусі (2020).
Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
Выхаванец футбольнай школы «Змена» (Мінск), з 2007 года гуляў за барысаўскі БАТЭ. У сакавіку 2012 года разам з Міхаілам Гардзейчуком быў аддадзены ў арэнду ў бабруйскую «Белшыну». Пасля года ў Бабруйску, у лютым 2013 года быў арандаваны калінінградскай «Балтыкай»[3], а ў маі таго ж года быў выкуплены прыбалтыйскім клубам[4].
У чэрвені 2015 года не стаў падаўжаць кантракт з «Балтыкай». Планавалася, што Максім стане іграком саратаўскага «Сокала», але ў апошні момант пераход сарваўся[5]. Пазней стаў трэніравацца разам з мінскім «Дынама», але ў выніку клуб не стаў падпісваць кантракт з нападнікам[6]. У ліпені 2015 года прыбыў у стан жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ» і 22 ліпеня падпісаў кантракт з аўтазаводцамі[7]. У складзе жодзінцаў замацаваўся на пазіцыі цэнтральнага нападніка.
У студзені 2016 года падоўжыў пагадненне з «Тарпеда-БелАЗ»[8]. Добра правёў першую палову сезона 2016, стаўшы адным з лідараў жодзінцаў, дапамог камандзе выйграць Кубак Беларусі. У канцы чэрвеня 2016 года перайшоў у ізраільскі клуб «Хапаэль» з Кфар-Савы[9]. Аднак, замацавацца ў аснове не здолеў і ў студзені 2017 года пакінуў Ізраіль[10]. Неўзабаве пасля вяртання з Ізраіля зноў стаў іграком аўтазаводцаў[11]. У сезоне 2017 правёў за «Тарпеда-БелАЗ» усе 30 матчаў у чэмпіянаце Беларусі, забіў 9 галоў.
У снежні 2017 года вярнуўся ў БАТЭ[12]. У складзе барысаўскай каманды стаў пераважна выхадзіць на замену. У сезоне 2018 забіў 11 галоў у Вышэйшай лізе, з іх 8 пасля выхаду на замену.
У сезоне 2019 чаргаваў выхады ў стартавым складзе і на замену, з 10 галамі стаў другім бамбардзірам каманды. У верасні 2019 года падоўжыў кантракт з барысаўчанамі[13]. У сезоне 2020 стаў найлепшым бамбардзірам чэмпіянату Беларусі з 19 галамі, а таксама быў прызнаны футбалістам года Беларусі.
У ліпені 2021 года перайшоў у салігорскі «Шахцёр»[14].
Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
Гуляў за моладзевую зборную Беларусі, з ёй выйграў бронзавы медаль чэмпіянату Еўропы 2011 у Даніі, на гэтым чэмпіянаце забіў мяч у вароты зборнай Ісландыі. З 2011 года гуляў за алімпійскую зборную Беларусі. На Алімпійскіх гульнях 2012 выйшаў на замену ў адным матчы.
3 чэрвеня 2013 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі ў таварыскім матчы супраць Эстоніі. Пасля 2014 года доўгі час не выклікаўся ў зборную, але ў сакавіку 2017 года зноў трапіў у каманду пасля таго, як яе ўзначаліў галоўны трэнер «Тарпеда-БелАЗ» Ігар Крывушэнка.
Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]
Чэмпіён Беларусі (8): 2007, 2008, 2009, 2010, 2011, 2018, 2021, 2022
Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (2): 2019, 2020
Уладальнік Кубка Беларусі (4): 2010, 2016, 2020, 2021
Уладальнік Суперкубка Беларусі (3): 2010, 2011, 2023
Футбаліст года Беларусі: 2020
Найлепшы бамбардзір чэмпіянату Беларусі: 2020 (19 галоў)
Найлепшы ігрок чэмпіянату Беларусі: 2020
Найлепшы нападнік чэмпіянату Беларусі: 2020
У спісе 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Беларусі (5): 2009, 2019, 2020, 2021, 2022
Бронзавы прызёр моладзевага чэмпіянату Еўропы: 2011 (Данія)
Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]
Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2007 | Д1 | БАТЭ | ![]() |
1 | 0 |
2008 | Д1 | БАТЭ | ![]() |
16 | 0 |
2009 | Д1 | БАТЭ | ![]() |
25 | 12 |
2010 | Д1 | БАТЭ | ![]() |
26 | 9 |
2011 | Д1 | БАТЭ | ![]() |
21 | 3 |
2012 | Д1 | Белшына | ![]() |
30 | 4 |
2012/13 (2) | Д2 | Балтыка | ![]() |
11 | 3 |
2013/14 | Д2 | Балтыка | ![]() |
31 | 3 |
2014/15 | Д2 | Балтыка | ![]() |
15 | 1 |
2015 (2) | Д1 | Тарпеда-БелАЗ | ![]() |
12 | 1 |
2016 (1) | Д1 | Тарпеда-БелАЗ | ![]() |
14 | 7 |
2016/17 (1) | Д1 | Хапаэль (Кфар-Сава) | ![]() |
8 | 0 |
2017 | Д1 | Тарпеда-БелАЗ | ![]() |
30 | 9 |
2018 | Д1 | БАТЭ | ![]() |
29 | 11 |
2019 | Д1 | БАТЭ | ![]() |
25 | 10 |
2020 | Д1 | БАТЭ | ![]() |
29 | 19 |
2021 (1) | Д1 | БАТЭ | ![]() |
15 | 9 |
Зноскі
- ↑ Maksim Skavysh // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Maksim Skavysh // FBref.com
- ↑ Максим Скавыш отдан в аренду калининградской "Балтике"
- ↑ "Балтика" выкупает Максима Скавыша ў БАТЭ
- ↑ Максим Скавыш: «Переход в «Сокол» сорвался. Теперь жду новых предложений»
- ↑ Переход Скавыша в минское «Динамо» не состоялся
- ↑ Максим Скавыш стал игроком "Торпедо-БелАЗ"
- ↑ "Торпедо-БелАЗ" подписал контракты с Близнюком и Фомичевым и продлил соглашения со Скавышем и Панковцом
- ↑ Скавыш перешел в «Хапоэль» из Кфар-Савы
- ↑ Скавыш покинул «Хапоэль»
- ↑ Максим Скавыш вновь в жодинском «Торпедо-БелАЗ»
- ↑ Максим Скавыш перешел в БАТЭ
- ↑ Скавыш продлил контракт с БАТЭ
- ↑ Футбол. Нападающий БАТЭ Максим Скавыш подписал контракт с "Шахтером"
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Профіль на афіцыйным сайце БАТЭ (руск.)
- Нарадзіліся 13 лістапада
- Нарадзіліся ў 1989 годзе
- Нарадзіліся ў Мінску
- Майстры спорту Беларусі міжнароднага класа
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбалісты Беларусі
- Ігракі зборнай Беларусі па футболе
- Ігракі ФК БАТЭ
- Ігракі ФК Белшына
- Ігракі ФК Балтыка Калінінград
- Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ
- Ігракі ФК Хапаэль Кфар-Сава
- Ігракі ФК Шахцёр Салігорск
- Футбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2012 года