Ігар Аляксандравіч Ражкоў
Поўнае імя | Ігар Аляксандравіч Ражкоў | |||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
24 чэрвеня 1981[1] (43 гады) |
|||||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Беларусь | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 182 см | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 74 кг | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | абаронца, паўабаронца | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клуб | БАТЭ | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Пасада | трэнер | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||
Трэнерская кар’ера | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||
Ігар Ражкоў (нар. 24 чэрвеня 1981) — беларускі футбаліст (абаронца, паўабаронца) і трэнер. У цяперашні час працуе памочнікам галоўнага трэнера барысаўскага БАТЭ.
Клубная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Пачаў кар’еру ў Магілёве, пазней перабраўся ў мінскае «Дынама», якое ў якасці капітана прывёў да золата чэмпіянату 2004. У 2007—2008 гадах гуляў ва Украіне за «Крыўбас».
У 2009 годзе вярнуўся ў Беларусь, стаўшы іграком салігорскага «Шахцёра». Доўгі час быў трывалым іграком асновы гарнякоў, звычайна выступаў на пазіцыі апорнага паўабаронцы. У сезоне 2012 стаў выкарыстоўваўся як правы абаронца, а ў 2013 годзе страціў месца ў аснове.
У лютым 2014 годзе перайшоў у «Белшыну»[2]. У складзе бабруйскага клуба стаў пераважна гуляць на пазіцыі левага абаронцы, часам гуляў у паўабароне. У студзені 2015 года пакінуў «Белшыну»[3].
З лютага 2015 года знаходзіўся на праглядзе ў брэсцкім «Дынама»[4] і ў выніку пачаў у складзе гэтага клуба сезон 2015. Здолеў замацавацца ў цэнтры паўабаронцы дынамаўцаў, але па заканчэнні сезона пакінуў клуб[5].
У студзені 2016 года стаў іграком «Гомеля», які выбыў у Першую лігу[6], і па выніках сезона 2016 дапамог гамяльчанам вярнуць месца ў эліце. У пачатку 2017 года стаў капітанам каманды. У першай палове сезона 2017 выхадзіў у стартавым складзе на пазіцыі апорнага паўабаронцы, а пазней стаў толькі выхадзіць на замену. У лютым 2018 года падоўжыў кантракт з гамяльчанамі[7]. Сезон 2018 пачынаў у стартавым складзе, пазней стаў у асноўным выхадзіць на замену. У снежні 2018 года падоўжыў пагадненне з гомельскім клубам на наступны сезон[8]. Аднак, у сезоне 2019 страціў месца ў складзе, толькі двойчы выйшаўшы на замену ў чэмпіянаце Беларусі. У ліпені 2019 года па пагадненні бакоў пакінуў «Гомель»[9].
У жніўні 2019 года папоўніў склад мазырскай «Славіі»[10]. У снежні 2019 года перайшоў у дзяржынскі «Арсенал»[11]. У пачатку сезона 2020 пераважна выхадзіў на замену, з верасня стаў трывала гуляць у стартавым складзе каманды. У сезоне 2021 пераважна заставаўся на лаўцы запасных і з’яўляўся на полі эпізадычна, выконваў ролю гуляючага трэнера каманды.
Міжнародная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Гуляў за моладзевую зборную Беларусі, у тым ліку на чэмпіянаце Еўропы ў Германіі ўлетку 2004 года. У 2003 годзе правёў таксама свой адзіны матч за нацыянальную зборную супраць Узбекістана, дзе адзначыўся голам.
Трэнерская кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]У лютым 2022 года канчаткова перайшоў на трэнерскую працу ў «Арсенале»[12]. У снежні 2022 года пакінуў клуб услед за галоўным трэнерам Паўлам Кірыльчыкам[13].
У студзені 2023 года ўвайшоў у трэнерскі штаб барысаўскага БАТЭ[14]. Застаўся памочнікам галоўнага трэнера барысаўчан і пасля прызначэння ў студзені 2024 года на гэтую пасаду Ігара Крывушэнкі[15].
У снежні 2023 года атрымаў трэнерскую ліцэнзію катэгорыі B[16].
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]- Чэмпіён Беларусі: 2004
- Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (6): 2005, 2006, 2010, 2011, 2012, 2013
- Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі: 2003
- Уладальнік Кубка Беларусі: 2003
- Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі (2): 2016, 2021
Статыстыка выступленняў
[правіць | правіць зыходнік]Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
1997 | Д3 | Дняпро-2 | 12 | 2 | |
1999 | Д3 | Дняпро-2 | 6 | 1 | |
1999 | Д2 | Вейна-Дняпро | 10 | 2 | |
2000 | Д1 | Дняпро-Трансмаш | 23 | 1 | |
2001 | Д1 | Дняпро-Трансмаш | 16 | 2 | |
2002 | Д1 | Дняпро-Трансмаш | 26 | 6 | |
2003 | Д1 | Дынама (Мінск) | 28 | 1 | |
2004 | Д1 | Дынама (Мінск) | 29 | 2 | |
2005 | Д1 | Дынама (Мінск) | 23 | 0 | |
2006 | Д1 | Дынама (Мінск) | 23 | 2 | |
2006/07 (2) | Д1 | Крыўбас | 13 | 0 | |
2007/08 | Д1 | Крыўбас | 17 | 0 | |
2008/09 (1) | Д1 | Крыўбас | 14 | 0 | |
2009 | Д1 | Шахцёр | 20 | 1 | |
2010 | Д1 | Шахцёр | 32 | 1 | |
2011 | Д1 | Шахцёр | 25 | 0 | |
2012 | Д1 | Шахцёр | 23 | 0 | |
2013 | Д1 | Шахцёр | 9 | 0 | |
2014 | Д1 | Белшына | 28 | 2 | |
2015 | Д1 | Дынама (Брэст) | 24 | 1 | |
2016 | Д2 | Гомель | 23 | 0 | |
2017 | Д1 | Гомель | 19 | 0 | |
2018 | Д1 | Гомель | 23 | 1 | |
2019 (1) | Д1 | Гомель | 2 | 0 | |
2019 (2) | Д1 | Славія | 10 | 1 | |
2020 | Д2 | Арсенал | 23 | 1 | |
2021 | Д2 | Арсенал | 4 | 0 |
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Ihar Razhkow // FBref
- ↑ Игорь Рожков перешел в "Белшину" (руск.). football.by (9 лютага 2014). Праверана 26 студзеня 2024.
- ↑ Седнев с “Белшиной” (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (5 студзеня 2015). Архівавана з першакрыніцы 10 студзеня 2015.
- ↑ Игорь Рожков находится на просмотре в брестском "Динамо" (руск.). football.by (26 лютага 2015). Праверана 26 студзеня 2024.
- ↑ Перепечко, Челядко, Щербо и еще пять игроков покинули брестское "Динамо" (руск.). football.by (30 лістапада 2015). Праверана 26 студзеня 2024.
- ↑ Игорь Рожков стал игроком "Гомеля" (руск.). football.by (15 студзеня 2016). Праверана 26 студзеня 2024.
- ↑ "Гомель" продлил контракты с Жесткиным и Рожковым (руск.). football.by (19 лютага 2018). Праверана 26 студзеня 2024.
- ↑ "Гомель" продлил соглашения с Рожковым, Жесткиным и Терещенко (руск.). football.by (4 снежня 2018). Праверана 26 студзеня 2024.
- ↑ Игорь Рожков покинул "Гомель" (руск.). football.by (26 ліпеня 2019). Праверана 26 студзеня 2024.
- ↑ Рожков сменил "Гомель" на "Славию" (руск.). football.by (1 жніўня 2019). Праверана 26 студзеня 2024.
- ↑ Игорь Рожков сменил "Славию" на "Арсенал" (руск.). football.by (16 снежня 2019). Праверана 26 студзеня 2024.
- ↑ Защитник "Арсенала" Игорь Рожков стал тренером команды (руск.). football.by (24 лютага 2022). Праверана 26 студзеня 2024.
- ↑ Футбол. Павел Кирильчик покинул пост главного тренера дзержинского "Арсенала" (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (2 снежня 2022). Архівавана з першакрыніцы 2 снежня 2022. Праверана 3 студзеня 2023.
- ↑ Александр Лисовский и Игорь Рожков вошли в тренерский штаб БАТЭ (руск.). football.by (9 студзеня 2023). Праверана 26 студзеня 2024.
- ↑ Игорь Криушенко спустя 16 лет вновь возглавил БАТЭ (руск.). football.by (4 студзеня 2024). Праверана 26 студзеня 2024.
- ↑ Александр Глеб, Владимир Бушма, Павел Рыбак и другие получили тренерскую лицензию "В" (руск.). football.by (14 снежня 2023). Праверана 8 лютага 2024.
- Нарадзіліся 24 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1981 годзе
- Нарадзіліся ў Асіповіцкім раёне
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбольныя трэнеры паводле алфавіта
- Футбалісты Беларусі
- Ігракі зборнай Беларусі па футболе
- Ігракі ФК Дняпро-2 Магілёў
- Ігракі ФК Вейна
- Ігракі ФК Дняпро Магілёў
- Ігракі ФК Дынама Мінск
- Ігракі ФК Крыўбас Крывы Рог
- Ігракі ФК Шахцёр Салігорск
- Ігракі ФК Белшына
- Ігракі ФК Дынама Брэст
- Ігракі ФК Гомель
- Ігракі ФК Славія Мазыр
- Ігракі ФК Арсенал Дзяржынск
- Футбольныя трэнеры Беларусі