Боркавіцкі раён

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Боркавіцкі раён
Уваходзіць у Полацкая акруга
Уключае 9 сельсаветаў
Адміністрацыйны цэнтр Боркавічы
Дата ўтварэння 9 сакавіка 1929
Дата скасавання 2 сакавіка 1931
Насельніцтва (1925) 28 766
Плошча 833 км²

Бо́ркавіцкі раё́н — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР у 19291931 гадах. Утвораны 17 ліпеня 1924 года пад назвай Валынецкі раён у складзе Полацкай акругі. 9 сакавіка 1929 года перайменаваны ў Боркавіцкі раён. Цэнтр — чыгуначная станцыя Боркавічы.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

20 жніўня 1924 года раён быў падзелены на 9 сельсаветаў: Боркавіцкі, Валынецкі, Галубаўскі, Дзёрнавіцкі, Замшанскі, Кушлікаўскі, Луначарскі, Прудзінкаўскі, Юзафоўскі.

8 ліпеня 1931 года раён быў скасаваны, Замшанскі і Кушлікаўскі сельсаветы былі перададзены ў склад Полацкага раёна, астатнія — у Дрысенскі раён (з 1962 года — Верхнядзвінскі раён).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Боркавіцкі раён // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1994. — 537 с., [8] к.: іл. ISBN 5-85700-142-0. С. 60.
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / А.И. Карпачева и др. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 1: (1917―1941 гг.). — Мн., «Беларусь», 1985. — 390 с.