Валынецкі раён

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Валынецкі раён
Краіна
Уваходзіць у Полацкая акруга
Уключае 9 сельсаветаў
Адміністрацыйны цэнтр Валынцы
Дата ўтварэння 17 ліпеня 1924
Дата скасавання 9 сакавіка 1929
Насельніцтва (1925) 28 766
Плошча 833 км²

Валыне́цкі раё́н — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР у 1924—1929 гадах. Утвораны 17 ліпеня 1924 года ў складзе Полацкай акругі. Цэнтр — мястэчка Валынцы.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

20 жніўня 1924 года раён быў падзелены на 9 сельсаветаў: Боркавіцкі, Валынецкі, Галубаўскі, Дзёрнавіцкі, Замшанскі, Кушлікаўскі, Луначарскі, Прудзінкаўскі, Юзафоўскі.

9 сакавіка 1929 года ў сувязі з пераносам адміністрацыйнага цэнтра раёна з вёскі Валынцы на чыгуначную станцыю Боркавічы перайменаваны ў Боркавіцкі раён.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Валынецкі раён // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1994. — С. 214. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-142-0.
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / А. И. Карпачева и др. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 1: (1917―1941 гг.). — Мн., «Беларусь», 1985. — 390 с.