Краты (Віцебскі раён)
Вёска
Краты
|
Краты (руск.: Кроты) — былая вёска ў Вымнянскім сельсавеце Віцебскага раёна Віцебскай вобласці.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У 18 стагоддзі засценак у Віцебскім ваяводстве ВКЛ. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай у 1772 годзе ў складзе Расійскай імперыі, у Віцебскім павеце Пскоўскай, з 1776 года Полацкай губерняў, з 1777 года ў Суражскім павеце. З 1796 года ў Веліжскім павеце Беларускай, з 1802 года ў Суражскім павеце, з 1866 года ў Віцебскім павеце Віцебскай губерняў. У пачатку 20 стагоддзя ў Вымнянскай воласці Віцебскага павета Віцебскай губерні. Вёска з 85 дзесяцінамі зямлі адносілася да Ганчароўскай сельскай грамады і Котаўскага праваслаўнага прыхода Праабражэнскай царквы. У сакавіку 1924 года вернута ў склад БССР. З 20 жніўня 1924 года ў Котаўскім сельсавеце Суражскага раёна Віцебскай акругі (да 26 ліпеня 1930 года). Вясковыя дзеці наведвалі пачатковую школу за 2 вярсты ў вёсцы Манулкі, у якой у 1924 годзе навучаліся 18 вучняў з вёскі Краты. У 1930 годзе тут створаны калгас. У 1933 годзе ў вёску пераселены жыхары вёскі Новы Двор. З 20 лютага 1938 года ў Віцебскай вобласці. У Другую сусветную вайну ў снежні 1943 года нямецкія акупанты спалілі 57 двароў і забілі 57 жыхароў, 18 вяскоўцаў загінулі ў баях супраць гітлераўцаў на франтах вайны, 12 — у партызанскай барацьбе. Пасля вайны вёска адбудавалася. У 2000 годзе была ў складзе саўгаса імя А. Я. Углоўскага (цэнтр — вёска Вымна).
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- 7 двароў, 48 жыхароў (1785)
- 9 двароў, 75 жыхароў (1905)
- 16 двароў, 89 жыхароў (1926)
- 57 двароў, 257 жыхароў (1941)
- 15 двароў, 31 жыхар (1969)
- 1 гаспадарка, 1 жыхар (2000)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 10: Віцебская вобласць, кн. 2 / рэдкал.: У. У. Андрыевіч (гал. рэд.) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2019. — 728 с.: іл. — 1 000 экз. — ISBN 978-985-11-1126-4.