Крупка (прыток Дзітвы)
Крупка | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня | 15 км |
Басейн | 83 км² |
Вадацёк | |
Выток | |
• Месцазнаходжанне | на поўдзень ад вёскі Пурсці |
• Каардынаты | 53°56′41″ пн. ш. 25°13′55″ у. д.HGЯO |
Вусце | Дзітва |
• Месцазнаходжанне | на паўднёвы ўсход ад вёскі Навасёлкі |
• Каардынаты | 53°50′58″ пн. ш. 25°05′26″ у. д.HGЯO |
Ухіл ракі | 1,7 м/км |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Дзітва → Нёман → Балтыйскае мора |
|
|
Краіна | |
Рэгіён | Гродзенская вобласць |
Раён | Лідскі раён |
![]() ![]() |
Крупка — рака ў Беларусі, у Лідскім раёне, левы прыток ракі Дзітва.
Назва
[правіць | правіць зыходнік]Назва Крупка балцкага паходжання.
Ад літоўскага krupus, kraupus «шурпаты, бугрысты (пра паверхню)», адсюль заходнелітоўскае krupė, прускае *crupeyle, латышскае kraupis «жаба» (з бугрыстай скурай)[1]. Далей да індаеўрапейскага *kreup- са значэннем няроўнай (ссохлай, патрэсканай, бугрыстай) паверхні[2].
У аднакарэннай назве дзесенскай ракі Крупела корань Krup- з тыповым балцкім гідранімічным пашыральнікам -el-[3], як у балцкіх гідронімах Зецела, Скідзела, Дрысела (: Дрыса).
Балцкія назоўныя паралелі — прускія тапонімы Craupeyne, Craupolythen, латышскі гідронім Kraupe.
Назва найімаверней характарызавала дно — няроўнае, «шурпатае», поўнае ямаў, віроў[4]. Процілеглае значэнне ў рачной назвы Ліда, ад балцкага *laidas «склізкі, гладкі», г.зн. «Гладкая (дном)»[5]. Менш імавернае значэнне «Жабіна (рака)».
Гідраграфія
[правіць | правіць зыходнік]Даўжыня — 15 км. Плошча вадазбору 83 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,7 м/км.
Пачынаецца на поўдзень ад вёскі Пурсці, цячэ па Лідскай раўніне, праз нізіннае балота Крупка, упадае ў Дзітву на паўднёвы ўсход ад вёскі Навасёлкі. На працягу 13,6 км каналізаваная: ад паўднёва-заходняй ускраіны вёскі Пурсці да вусця.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Топоров В. Н. Прусский язык. K-L. Москва, 1984. С. 211—215.
- ↑ J. Pokorny. Indogermanisches etymologisches Wörterbuch. Bern / München 1959 / 1969. C. 623.
- ↑ В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 192.
- ↑ Топоров В. Н. О северо-западнорусском локусе балтийской гидронимии. (из цикла «По окраинам Древней Балтии») // Res Balticae. 1995. С. 25.
- ↑ V. Mažiulis. Prūsų kalbos etimologijos žodynas. Vilnius, 2013. C. 517.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.