Дзітва (рака)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Дзітва
бел.: Дзітва, літ.: Ditva
Рака Дзітва паміж Лідай і Радунню (Гродзенская вобласць)
Рака Дзітва паміж Лідай і Радунню (Гродзенская вобласць)
Вусце Рака Нёман
Даўжыня 93 км
Расход вады 8,2 м³/с
Вадазбор 1220 км²
Commons
У ВікіСховішчы ёсць выявы з тэмай:
Дзітва

Дзітва́ — рака ў Літве і Воранаўскім і Лідскім раёнах Гродзенскай вобласці Беларусі, правы прыток Нёмана.

Даўжыня 93 км, у межах Беларусі каля 90 км. Плошча вадазбору 1220 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 8,2 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,4 .

Агульнае[правіць | правіць зыходнік]

Пачынаецца каля горада Эйшышкес у Літве, за 1,2 км ад вёскі Даўгердзішкі перасякае мяжу Беларусі, цячэ ў межах Лідскай раўніны, у нізоўі — па Нёманскай нізіне. Вусце за 1,3 км ад вёскі Беневічы Лідскага раёна.

Даліна ракі выразная, яе шырыня да ўпадзення ракі Крупка 1—2,5 км, ніжэй 0,6—1,1 км. Пойма двухбаковая, забалочаная, шырынёй ад 500 м да 1 км. Рэчышча ад мяжы з Літвой (50 км) каналізаванае, ніжэй моцна звілістае, дзеліцца на рукавы, шырыня ў межах 20—25 м, у верхнім цячэнні 5—10 м.

На ўчастку перахвату рэк Дзітва — Пеляса ўтварылася скразная даліна[1].

Асноўныя прытокі[правіць | правіць зыходнік]

Справа: Радунька, Чарняўка. Злева: Каменка, Восава, Няшкрупа, Крупка, Лідзея.

Рака служыць водапрыёмнікам меліярацыйных сістэм.

Водны і лядовы рэжым[правіць | правіць зыходнік]

Рэжым вывучаўся ў 1920-33 і 1944-64 гадах на 4 гідралагічных пастах, затым назіранні працягваліся на гідралагічным пасту Парачаны.

На перыяд веснавога разводдзя прыпадае 38% гадавога сцёку. Найвышэйшы ўзровень разводдзя назіраецца ў пачатку 3-й дэкады сакавіка, сярэдняя вышыня над межанным узроўнем 1—1,8 м. Замярзае ў сярэдзіне снежня, крыгалом у 2-й дэкадзе сакавіка.

Зноскі

  1. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз. С. 523

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1–2. – Л., 1971.
  • Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил.
  • Блакiтная кнiга Беларусi: энцыкл. / Рэдкал.: Н. А. Дзiсько i iнш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с.
  • Белорусская ССР: Краткая энциклопедия. В 5-ти т. Т. 2 / Ред. колл.: П. У. Бровка и др — Мн.: Гл. ред. Белорус. Сов. Энциклопедии, 1979. — Т. 2. — 768 с. — 50 000 экз.(руск.) 
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. Т. 2: Гатня ― Катынь / Рэдкал.: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. — 520 с.