Крыштоф Міхал Друцкі-Сакалінскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Крыштоф Міхал Друцкі-Сакалінскі
140px-Herb Druck.PNG
Герб «Друцк»

9-ы кашталян мсціслаўскі
30 студзеня 1623 — 27 мая 1625
Папярэднік Сымон Самуэль Сангушка
Пераемнік Канстанцін Палубінскі
7-ы кашталян полацкі
27 мая 1625 — 1639
Папярэднік Ян Рыгоравіч Корсак
Пераемнік Ян Анзельм Вільчак

Нараджэнне каля 1580
Смерць 1639[1]
Род Друцкія-Сакалінскія
Бацька Міхал Друцкі-Сакалінскі
Маці Раіна з Корсакаў[d]
Жонка 1) Ганна Камаеўская
2) Марына Война
Дзеці Казімір Леан, Габрыэль, Крыштаф Януш, Крысціна, Марыяна, Канстанцыя
Адукацыя
  • Інгальштацкі ўніверсітэт[d]

Крыштоф Міхал Друцкі-Сакалінскі (каля 1580 — 1639) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Паходзіў з княжацкага роду Друцкіх-Сакалінскіх герба «Друцк». Сын полацкага ваяводы Міхала Друцкага-Сакалінскага.

Сакратар ВКЛ з 1607 года, пасля бацькі староста азярышчанскі, кашталян мсціслаўскі ў 1623—1625 гадах, полацкі з 1625 года.

У 1639 годзе перадаў Азярышчанскае староства зяцю Крыштафу Статкевічу, захаваў у якасці лена сёлы Казьяны, Роўнае, Тарапчаны і іншыя, якія потым перайшлі да яго сына Казіміра Леана.

Зноскі

  1. Krzysztof Sokoliński (Drucki Sokoliński) // Internetowy Polski Słownik Biograficzny

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]