Сакратар вялікі літоўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Сакратары вялікія літоўскія (лац.: secretarius) — ураднікі ў Вялікім Княстве Літоўскім.

Спачатку сакратаром называлася службовая асоба ў канцылярыі ВКЛ, якая непасрэдна займалася справаводствам вялікага князя (караля) і прызначалася ім. Упершыню згадваецца ў 1407, часам так называліся вялікакняскія пісары, як мяркуецца, найбольш заслужаныя з іх. З другой паловы 16 стагоддзя сакратар — асобны ўрад, часам іх дзейнасць не была звязана проста са справаводствам (выконвалі абавязкі мернікаў, рэвізораў, паборцаў, памежных камісараў і іншыя). Некаторыя сакратары вялі дакументацыю Рады Вялікага Княства Літоўскага, што пазней рабілі рэгенты.

Сакратар вялікі духоўны — цэнтральны ўрад, асобны ад апарату канцлера і падканцлера ВКЛ. Утвораны на сойме 1670. Прызначаўся каралём з духоўных асоб, вёў спецыяльна даручаныя справы.

Сакратар вялікі свецкі — цэнтральны ўрад. У пачатку 16 стагоддзя з тытулам «найвышэйшы сакратар ВКЛ» выступаў пісар Іван Сямёнавіч Сапега, як мяркуецца, на ўзор адпаведнай пасады ў Польшчы. Сталы ўрад сакратара вялікага свецкага ўстаноўлены ў ВКЛ на каранацыйным сойме 1764.

Спіс вялікіх сакратароў літоўскіх (духоўных)[правіць | правіць зыходнік]

Дата прыняцця
пасады
Дата складання
пасады
альбо смерці
Асоба Выява Заўвагі
Вялікія сакратары літоўскія
1671 1684 Канстанцін Казімір Бжастоўскі
(Konstanty Kazimierz Brzostowski)
Konstanty Kazimierz Brzostowski.PNG Паступіў на смаленскага біскупа
10 верасня
1684
28 жніўня
1698
Вінцэнт Станіслаў Валовіч
(Wincenty Stanisław Wołłowicz)
POL COA Bogoria.svg Памёр
1698 1704 Ян Мікалай Згерскі
(Jan Mikołaj Zgierski)
POL COA Dąbrowa.svg
18 красавіка
1704
1713 Павел Францішак Сапега
(Paweł Franciszek Sapieha)
Paweł Franciszek Sapieha.PNG Паступіў на жамойцкага біскупа
15 снежня
1713
15 лістапада
1724
Міхал Геранім Анцута
(Michał Hieronim Ancuta)
Ancuta POL COA.svg
18 лістапада
1724
1736 Юзаф Міхал Карп
(Józef Michał Karp)
POL COA Karp.svg Паступіў на жамойцкага біскупа
20 студзеня
1736
1740 Антоні Дамінік Тышкевіч
(Antoni Dominik Tyszkiewicz)
Antoni Tyszkiewicz.PNG Паступіў на жамойцкага біскупа
10 чэрвеня
1740
1748 Антоні Юзаф Война
(Antoni Józef Wojna)
POL COA Trąby.svg Памёр
14 чэрвеня
1748
1755 Антоні Эразм Валовіч
(Antoni Erazm Wołłowicz)
POL COA Bogoria.svg Паступіў на луцкага біскупа
25 мая
1755
1762 Ян Дамінік Лапацінскі
(Jan Dominik Łopacińskii)
Jan Daminik Łapacinski. Ян Дамінік Лапацінскі (XVIII) (3).jpg Паступіў на жамойцкага біскупа
12 сакавіка
1762
1782 Томаш Ігнацы Зянковіч
(Tomasz Ignacy Zienkowicz)
POL COA Siekierz.svg
10 жніўня
1782
1793 Ежы Антоні Палубінскі
(Jerzy Antoni Połubiński)
POL COA Połubiński.svg

Спіс вялікіх сакратароў літоўскіх (свецкіх)[правіць | правіць зыходнік]

Дата прыняцця
пасады
Дата складання
пасады
альбо смерці
Асоба Выява Заўвагі
Вялікія сакратары літоўскія
24 снежня
1764
1773 Яўхім Храптовіч
(Joachim Chreptowicz)
Jaŭchim Chraptovič. Яўхім Храптовіч (J. Grassi, 1809).jpg Паступіў на літоўскага падканцлера
27 красавіка
1773
1778 Андрэй Агінскі
(Andrzej Ignacy Ogiński)
Andrej Aginski. Андрэй Агінскі (XVIII).jpg Паступіў на троцкага кашталяна
13 мая
1778
1781 Міхал Ежы Мнішак
(Michał Jerzy Mniszech)
Michał Jury Vandalin Mnišak. Міхал Юры Вандалін Мнішак (L. Marteau, 1778).jpg Паступіў на надворнага літоўскага маршалка
23 мая
1781
1793 Фрыдэрык Юзаф Машынскі
(Fryderyk Józef Moszyński)
Fryderyk Józef Moszyński.PNG Паступіў на вялікага кароннага маршалка
1793 1795 Валерыян Тэнгаборскі
(Walerian Tęgoborski)
POL COA Szreniawa.svg Склаў урад у сувязі са спыненнем існавання Рэчы Паспалітай

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]