Перайсці да зместу

Крыяліт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Крыяліт
Формула Na3AlF6
Статус IMA grandfathered mineral (G)[d][1]
Фізічныя ўласцівасці
Колер Карычнева-чорны, бясколерны, шэры, белы, чырванавата-карычневы
Колер рысы Белая
Бляск Шкляны, тоўсты
Празрыстасць Празрыстага
Цвёрдасць 2 — 3
Шчыльнасць 2,95 — 3,01 г/см³
Сінгонія Манаклінная (планальная)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Крыяліт (ад стар.-грэч.: κρύος — мароз + λίθος — камень) — рэдкі мінерал з класа прыродных фтарыдаў, хімічны склад Na3AlF6.

Крышталізуецца ў монакліннай сінгоніі; кубападобныя крышталі і двайніковыя пласціны сустракаюцца рэдка. Звычайна ўтварае бясколерныя, белыя або шэрыя крышталічныя навалы са шкляным бляскам, часта заключаюць у сабе кварц, сідэрыт, пірыт, галеніт, халькапірыт, калумбіт, касітэрыт. Магчымая афарбоўка прымешкамі арганічных рэчываў.

Сустракаецца ў пегматытах, утвараецца з рэшткавых раствораў, узбагачаных фторам.

  1. Nickel E. H., Nichols M. C. IMA/CNMNC List of Mineral Names (March 2007) — 2007.