Касітэрыт
Jump to navigation
Jump to search
Касітэрыт | |
---|---|
![]() | |
Формула | SnO2 |
Сінгонія | тэтраганальная |
Колер | карычневы з адценнямі, чорны, шэры |
Колер рысы | карычневата-белы, белы, шэры |
Бляск | алмазны |
Цвёрдасць | 6—7 |
Шчыльнасць | 6,98—7,01 г/см³ |
Касітэры́т, алавяны камень — мінерал класа аксідаў, аксід волава, SnO2. Дамешкі жалеза, ніобію, тытану, вальфраму, селену і інш.
Крышталізуецца ў тэтраганальнай сінгоніі. Утварае дыпірамідальныя, слупкаватыя і ігольчатыя крышталі, зярністыя, радыяльна-прамянёвыя агрэгаты. Колер карычневы з рознымі адценнямі, чорны, шэры. Бляск алмазны. Цвёрдасць 6—7 па шкале Моаса. Шчыльнасць 6,98—7,01 г/см³.
Важная алавяная руда. Радовішчы гідратэрмальнага паходжання, грэйзенавыя, пегматытавыя. Сустракаецца ў радовішчах разам з вальфрамітам, шэелітам, арсенапірытам. Радовішчы ў Германіі, Францыі, Кітаі, Расіі, Аўстраліі, Партугаліі, Чэхіі, Балівіі, Бразіліі, Інданезіі, Нігерыі, Намібіі[1].
Зноскі
- ↑ Касситерит // Каталог Минералов(руск.)
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Бардон У. Я. Касітэрыт // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1999. ISBN 985-11-0144-3. — С. 142.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Касситерит // Каталог Минералов(руск.)
- Касситерит или оловянный камень // Каталог Минералов(руск.)
- Касситерит // Каталог Минералов(руск.)
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Касітэрыт