Ксаўе Далан

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Ксаўе Далан
Xavier Dolan
Xavier Dolan Cannes 2015 3.jpg
Імя пры нараджэнні: Ксаўе Далан-Тадрос
Дата нараджэння: 20 сакавіка 1989(1989-03-20) (30 гадоў)
Месца нараджэння: Манрэаль, Квебек, Канада
Грамадзянства: Flag of Canada.svg Канада
Бацька: Manuel Tadros[d]
Прафесія:
Кар'ера: 1994 — цяперашні час
Узнагароды:
IMDb: ID 0230859
xavier-dolan.com
Commons-logo.svg Ксаўе Далан на ВікіСховішчы

Ксаўе́ Дала́н (поўнае імя Ксаўе Далан-Тадрос, фр.: Xavier Dolan-Tadros) — канадскі акцёр, рэжысёр, прадзюсар і сцэнарыст.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 20 сакавіка 1989 года ў Манрэалі правінцыі Квебек, Канада. Дэбютаваў у вельмі юным узросце, здымаючыся ў рэкламных роліках для аптэчнай кампаніі. Затым здымаўся ў фільмах і серыялах, у якасці дзіцячага акцёра. У 2006 годзе зняўся ў кароткаметражцы «Люстраное лета» рэжысёра Эцьена Дэсрасьерс, якая выйграла «Берлінале», у 2007 годзе ў «Пакутніцах» Паскаля Лаж'е.

Рэжысёрскі дэбют — фільм «Я забіў сваю маму», які сам Далан апісвае як напаўаўтабіяграфічны, не хаваючы таго факту, што ён гей[1]. Фільм выйграў тры намінацыі ў праграме «Двухтыднёвік рэжысёраў» Канскага кінафестывалю ў 2009 годзе[2], а таксама быў намінаваны Канадай на Оскар.

У 2009 годзе Далан здымае фільм «Уяўнае каханне», які выйграў «Prix Regard Jeune» праграмы «Асобы погляд» Канскага кінафестывалю і ўзнагароду Сіднейскага кінафестывалю.

Трэці фільм Далана «Laurence Anyways» будзе пра транссексуалаў[3]. Сцэнарый ужо напісаны[4], здымкі пачнуцца ўлетку 2011-га.[5] Прэм'ера назначана на 2012 год.

У 2009 годзе ўдзельнічаў у дубляванні мультсерыяла «Паўднёвы Парк» на французскую мову — Далан агучыў Стэна[6].

Дачыненні з Беларуссю[правіць | правіць зыходнік]

У пазаконкурснай праграме ігравога кіно Мінскага міжнароднага кінафестываля «Лістапад» ў 2014 годзе была прадстаўлена рэтраспектыва Ксаўе Далана «Уяўнае каханне», у рамках якой былі паказаны стужкі «Я забіў сваю маму» (2009), «І ўсё ж Ларанс» (2012), «Том на ферме» (2013)[7].

Фільмаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Акцёр[правіць | правіць зыходнік]

Рэжысёр і сцэнарыст[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. «Xavier Dolan on being gay, getting bashed» May 24, 2009.
  2. «Québécois filmmaker electrifies Cannes». The Globe and Mail, May 25, 2009.
  3. Bélanger, Cédric. Xavier Dolan gagne trois prix a Cannes (French), Canoe (2009-05-22). Праверана 25 мая 2009.
  4. Provencher, Normand. Xavier Dolan (French), Le Soleil (2009-05-15). Праверана 27 мая 2009.
  5. Laurence Anyways (2012) - IMDb (англ.)  на сайце «Internet Movie Database»
  6. South Park to air in French this fall , CBC News (14 August 2009). Праверана 15 жніўня 2009.
  7. Ксаўе Далан. Уяўнае каханне. Старонка на сайце Мінскага міжнароднага кінафестываля "Лістапад"

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]