Кізі́льнік суцэльнакрайні, кізільнік звычайны[1] (Cotoneaster integerrimus) — від кветкавых раслін роду Кізільнік (Cotoneaster) сямейства Ружавыя (Rosaceae).
Лістападнышматгадовы галінасты куст вышынёй да 2[1] м. Маладыя галінкі густа апушаныя, потым голыя. Лісце простае, суцэльнае, з гладкім краем, на чаранках. Зверху лісце цёмна-зялёнае, знізу — шаравата-лямцавае. Кветкі ружаватага колеру, з пяццю пялёсткамі, у паніклых пазушных пучках. Плод — амаль круглыя яблыкі, ярка-чырвоныя, з 3—4 костачкамі.