Кірыл Уладзіміравіч Кедук

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Кірыл Кедук
Поўнае імя Кірыл Уладзіміравіч Кедук
Дата нараджэння 9 кастрычніка 1987(1987-10-09) (32 гады)
Месца нараджэння
Краіна Беларусь, Польшча
Музычная дзейнасць
Прафесіі Піяніст
Інструменты Фартэпіяна
Жанры Класічная музыка

Кірыл Уладзіміравіч Кедук (нарадзіўся 9 кастрычніка 1987, Гродна) — беларускі і польскі піяніст.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сям’і музыкантаў. Скончыў Дзіцячую музычную школу мастацтваў № 2 г. Гродна (2001, фартэпіяна, клас Наталлі Латышавай), Агульнадукацыйную музычную школу I і II ступеняў імя Ф.Нававейскага ў Гданьску (2006, фартэпіяна, клас Вальдэмара Войталя), Музычны ўніверсітэт імя Ф.Шапэна ў Варшаве (2012, фартэпіяна, клас Пятра Палечнага). Вучыўся таксама ў Музычнай акадэміі імя С.Манюшкі ў Гданьску (2006—2010, фартэпіяна, клас Вальдэмара Войталя), фартэпіяннай школе «Incontri con Maestro» ў г. Імала, Італія (клас Барыса Петрушанскага), Каралеўскім Паўночным каледжы ў Манчэстэры (клас Грэхама Скота).

Рэпертуар[правіць | правіць зыходнік]

Аснову рэпертуара складаюць творы Шапена, Шуберта, Ліста, Рахманінава.

Канцэртная дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Канцэртуе з сямі год. Ва ўзросце дзесяці гадоў упершыню выступіў з сімфанічным аркестрам — з Дзяржаўным акадэмічным сімфанічным аркестрам Беларусі пад кіраўніцтвам Генадзя Праваторава на сцэне Беларускай дзяржаўнай філармоніі.

Выступае з канцэртамі ў Беларусі і за мяжой. Выступаў з Дзяржаўным акадэмічным сімфанічным аркестрам Беларусі, Дзяржаўным камерным аркестрам Беларусі, Каралеўскім філарманічным аркестрам Ліверпуля, Нацыянальным філарманічным аркестрам Расіі, Філарманічным аркестрам Ніцы, Сіцылійскім філарманічным аркестрам, Orchestra Internazionale d’Italia, Сімфанічным аркестрам Кракаўскай філармоніі, Балтыйскім філарманічным аркестрам, Нацыянальным сімфанічным аркестрам Украіны і інш.

Супрацоўнічае з такімі дырыжорамі і музыкантамі як Томас Зандэрлінг, Уладзімір Співакоў, Гі Туўрон, Лоўрэнс Паўэр, Ёшыказу Фукумура, Лешак Можджар, Яўген Бушкоў, Канстанцін Арбелян, Марка Боні, Кірыл Карабіц і інш.

Удзельнік шматлікіх буйных музычных праектаў і фестываляў, сярод якіх Maggio Musicale Fiorentino, Kissinger Sommer, Лики современного пианизма (Марыінскі тэатр), Ravenna Musica, Festival Chopin Genève і інш.

Рэгулярна выступае на самых прэстыжных канцэртных пляцоўках свету, сярод якіх Steinway Hall (Нью-Йорк, ЗША), Mozarteum (Зальцбург, Аўстрыя), Вялікая зала Маскоўскай кансерваторыі (Масква, Расія[[]]), Koningin Elisabethzaal (Зала каралевы Лізаветы) Каралеўскага філарманічнага аркестра Фландрыі (Антвэрпэн, Бельгія), Канцэртная зала Марыінскага тэатра (Санкт-Пецярбург, Расія), La Verdi Milano (Зала Вэрдзі, Мілан, Італія), Bridgewater Hall (Манчэстэр, Вялікабрытанія), Il Teatro Garibaldi (Тэатр Гарыбальдзі, Палерма, Італія), Hamarikyu Asahi Hall (Токіа, Японія) і інш.

Арганізатарская дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Арганізатар і мастацкі кіраўнік фестываля TyzenHouse (Свята класічнай музыкі), які праводзіцца з 2013 г. у родным горадзе піяніста, а таксама ў іншых гарадах.

Прызнанне і ўзнагароды[правіць | правіць зыходнік]

  • Лаўрэат Міжнароднага конкурса маладых піяністаў імя Уладзіміра Горавіца — другая прэмія (2001, Кіеў, Украіна)
  • Лаўрэат Міжнароднага конкурса маладых піяністаў памяці Артура Рубінштэйшна -трэцяя прэмія (2004, Быдгашч, Польшча)
  • Лаўрэат Міжнароднага конкурса Kissinger Klavierolymp — першая прэмія, таксама прыз глядацкіх сімпатый (2009, Бад-Кісінген, Германія)
  • Лаўрэат Міжнароднага фартэпіяннага конкурса імя Джэймса Мотрама — першая прэмія (2010, Манчэстэр, Вялікабрытанія)


Дыскаграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 2013 годзе запісаў дэбютны сольны дыск «My Polish Diary» («Delos Records»), прысвечаны памяці бацькі:

Chopin:

  • Variations Brillantes, Op. 12

Zarebski:

  • Les roses et les épines
    • Andante con moto
    • Presto
    • Andante
    • Allegro molto
    • Allegretto

Szymanowski:

  • Masques, Op. 34
  • Sheherazade
  • Tantris the Buffoon
  • The Serenade of Don Juan

Paderewski:

  • Caprice in G Major, Op. 14
  • Nocturne in B-flat major, Op. 16

Lutoslawski:

  • Two Etudes (1941)
    • Etude No. 1
    • Etude No. 2
Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.