Карл Іванавіч Оперман

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з К. І. Оперман)
Карл Оперман
Партрэт Карла Іванавіча Опермана працы Джорджа Доу. Ваенная галерэя Зімняга палаца, Эрмітаж (Санкт-Пецярбург)
Перыяд жыцця 1765 — 2 ліпеня 1831
Дата нараджэння 23 лістапада (4 снежня) 1766
Месца нараджэння
Дата смерці 2 ліпеня 1831(1831-07-02) (64 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Прыналежнасць Расійская імперыя
Род войскаў інжынерныя
Званне інжынер-генерал
Камандаваў Міхайлаўскае артылерыйскае вучылішча[d]
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Карл Іванавіч Оперман (руск.: Карл Иванович Опперман; 1765, Дармштат — 2 ліпеня 1831, Выбарг) — расійскі ваенны дзеяч і інжынер.

Вежа Опермана ў Бабруйскай крэпасці

Нарадзіўся ў Дармштаце. У 1783 г. перайшоў у расійскае падданства і пачаў службу ў якасці інжынер-капітана Інжынернага корпуса. Падчас расійска-шведскай вайны 17881790 гг. кіраваў пабудовай берагавых батарэй. У 1793 г. склаў план умацавання заходняй мяжы Расійскай імперыі шляхам будаўніцтва крапасцей у Бабруйску і Дынабургу. У 1796 г. быў пераведзены ў картаграфічнае ведамства, дзе склаў апісанне заходніх межаў імперыі, прапанаваўшы будаўніцтва ўмацаванняў у Брэсце. Перад вайной 1812 г. у якасці дырэктара Інжынернага дэпартамента Ваеннага міністэрства аб’ехаў усе ўмацаванні на мяжы. Прымаў актыўны ўдзел у расійска-французскай вайне 18121813 гг. Удзельнічаў у аблогах крапасцей у Торне, Данцыгу, Модліне. У 1818 г. Оперман прызначаны генерал-інспектарам па інжынернай частцы. Яму былі даручаны працы па мадэрнізацыі і ўдасканаленню фартыфікацыйных умацаванняў Расіі.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Пивоварчик, С. А. Белорусские земли в системе фортификационного строительства Российской империи и СССР (1772—1941). — Гродно: ГрГУ, 2006. (руск.)