Ладдзя Роспачы

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Ладдзя Роспачы
Аўтар Уладзімір Караткевіч
Мова арыгінала беларуская
Дата першай публікацыі 1968
Апублікаваны ў Нёман

«Ладдзя́ Ро́спачы» — аповесць беларускага пісьменніка Уладзіміра Караткевіча.

Аповесць была напісана ў 1964 годзе на беларускай мове, аднак упершыню была надрукавана ў № 2 часопісу «Нёман» за 1968 год у перакладзе Васіля Сёмухі на рускую мову (на 23 старонках рукапісу цэнзары зрабілі 296 правак) і толькі пазней, у 1978 годзе, была выдадзена на беларускай мове[1].

Аповесць насычаная глыбокімі разважаннямі над сэнсам жыцця і лёсам роднай зямлі. У аповесці выкарыстана шмат алегарычных сімвалаў. Так, сама ладдзя Роспачы — гэта Беларусь, якая пераадольваючы змрок забыцця, бяспамяцтва і жахаў, уваскрасае і адраджаецца. Ад смерці і знікнення яе ратуе Гервасій Выліваха — жыццялюб, мастак, які не растаецца з лютняй нават у царстве Смерці, абаронца людзей і шчыры патрыёт роднай зямлі. Уладзімір Караткевіч сцвярждае, што каханне, цярпенне, смех і жартаўлівасць дазволілі беларускаму народу выстаяць у самых неспрыяльных умовах.

Сюжэт[правіць | правіць зыходнік]

Галоўны герой легенды — «небагаты, але добрага роду шляхціц» Гервасій Выліваха з горада Рагачова, які бавіць час на вясёлых ігрышчах і ў любоўных прыгодах. Многія ашуканыя мужчыны былі незадаволены Вылівахам, але, на жаль, нічога не маглі з ім зрабіць. І вось, калі свае землі аб’язджала Бона Сфорца, жонка Жыгімонта I Старога, яна завітала ў свой Рагачоўскі замак, дзе ўладары горада звярнуліся да яе па дапамогу. Пасля сустрэчы Вылівахі з Бонай Сфорцай да яго прыйшла Смерць і забрала з сабой у падземнае царства.

Экранізацыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1987 годзе на кінастудыі «Беларусьфільм» выйшаў мультыплікацыйны фільм «Ладдзя роспачы».

Зноскі