Ларыса Рыгораўна Кажарская

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Ларыса Рыгораўна Кажарская
Дата нараджэння 7 красавіка 1938(1938-04-07) (82 гады)
Месца нараджэння
Род дзейнасці педыятр
Месца працы
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук
Навуковае званне
Альма-матар

Ларыса Рыгораўна Кажарская (7 красавіка 1938, Сянно, Віцебская вобласць) — беларускі педыятр, доктар медыцынскіх навук, прафесар, акадэмік Беларускай акадэміі медыцынскіх навук.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася ў сям'і служачых. Скончыўшы ў 1954 г. сярэднюю школу з залатым медалём, вучылася ў Ленінградскім педыятрычным медыцынскім інстытуце, пасля заканчэння якога ў 1960 г. была накіравана на працу раённым педыятрам Радуньскага раёна Гродзенскай вобласці. У 1962 г. працавала выкладчыкам Гродзенскага медыцынскага вучылішча, з 1963 г. — участковым педыятрам у Гродне. У 1963 г. паступіла ў аспірантуру на кафедру педыятрыі Беларускага інстытута ўдасканалення ўрачоў. Скончыўшы яе ў 1966 г., абараніла кандыдацкую дысертацыю на тэму «Змест электралітаў у плазме крыві і эрытрацытаў і яго ўплыў на змяненне ЭКГ пры розных формах нефрытаў у дзяцей».

З 1966 г. працуе ў БелДІУУ на 1-ай кафедры педыятрыі асістэнтам, затым дацэнтам, прафесарам і з 1980 па 1999 гг. — загадчыкам кафедры.

З 1 верасня 2006 года — прафесар кафедры паліклінічнай педыятрыі БелМАПА. У 1976 г. абараніла доктарскую дысертацыю на тэму «Электрафізіялагічныя даследаванні сэрца пры захворванні нырак у дзяцей», у 1979 г. зацверджана ў званні прафесара.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Навуковая дзейнасць па праблемах дзіцячай кардыярэўматалогіі, вегетатыўнай дысфункцыі, дыягностыкі, лячэння, рэабілітацыі сістэмных захворванняў злучальнай тканкі, сардэчнай недастатковасці ў дзяцей рознага ўзросту. Аўтар каля 300 навуковых публікацый. Пад яе кіраўніцтвам падрыхтавана 7 кандыдатаў і 2 доктара навук.

Працы[правіць | правіць зыходнік]

  • Справочник участкового педиатра (1991, у сааўт.)
  • Справочник семейного врача (1997, у сааўт.)
  • Кожарская, Л. Г. Сердечно-сосудистая система у новорожденных : учеб.-метод. пособие. ― Минск, 2006.

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  • Кажарская Ларыса Рыгораўна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 7: Застаўка — Кантата. — 604 с. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7), ISBN 985-11-0035-8.
  • Кажарская Ларыса Рыгораўна // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Сенненскага раёна / уклад. С.В. Шайко ; мастак Э.Э. Жакевіч. – Мн., 2003. – С. 540.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]