Універсітэт Корвіна

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Універсітэт Корвіна
Budapesti Corvinus Egyetem[1]
Corvinus foepulet.jpg
Арыгінальная назва: Budapesti Corvinus Egyetem[1]
Дэвіз: Scientia mea — Adiutor meus
Заснаваны: 1920
Рэктар: Тамаш Месараш
Рэктар: András Lánczi[d][2]
Студэнты: каля 18 000
Выкладчыкаў: >850
Сайт: uni-corvinus.hu
Commons-logo.svg Выявы па тэме на Вікісховішчы

Універсітэт Корвіна (Будапешцкі ўніверсітэт імя Мацьяша Корвіна; венг.: Budapesti Corvinus Egyetem) — вышэйшая навучальная ўстанова, размешчаная ў Будапешце. Універсітэт найбольш вядомы сваёй спецыялізацыяй у эканоміцы.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1920 годзе быў заснаваны факультэт эканомікі Венгерскага каралеўскага ўніверсітэта (цяперашні Універсітэт імя Лоранда Этвёша), які некалькі разоў рэарганізоўваўся. З 1948 года — самастойны ўніверсітэт. У 1953-1990 гадах навучальная ўстанова была вядомая як Універсітэт эканамічных навук імя Карла Маркса, з 1990 — Будапешцкі ўніверсітэт эканамічных навук і дзяржаўнага кіравання. У пачатку 2000-х гг. у склад універсітэта ўвайшло некалькі іншых навучальных устаноў. У 2004 годзе ўніверсітэт быў названы ў гонар венгерскага караля Мацьяша I, які насіў мянушку «Хуньядзі» (Крумкач), або па-лацінску Corvinus.

Галоўны корпус універсітэта на набярэжнай Дуная ўключаны ў спіс аб'ектаў Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ў Венгрыі.

Факультэты[правіць | правіць зыходнік]

  • Факультэт бізнес-адміністравання
  • Факультэт эканомікі
  • Факультэт сацыяльных навук
  • Факультэт дзяржаўнага кіравання
  • Факультэт сельскагаспадарчых навук
  • Факультэт харчовай прамысловасці
  • Факультэт ландшафтнай архітэктуры

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]