Латвійская сацыял-дэмакратычная рабочая партыя (1989)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Латвійская сацыял-дэмакратычная рабочая партыя
лат.: Latvijas Sociāldemokrātiskā strādnieku partija
Дата заснавання 1989
Штаб-кватэра Рыга, Латвія
Ідэалогія сацыял-дэмакратыя
Інтэрнацыянал Партыя еўрапейскіх сацыялістаў, Сацыялістычны інтэрнацыянал
Саюзнікі і блокі Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада
Сайт lsdsp.lv

Латвійская сацыял-дэмакратычная рабочая партыя (ЛСДРП) (лат.: Latvijas Sociāldemokrātiskā strādnieku partija) — палітычная партыя ў Латвіі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1989 годзе адбылося аднаўленне ў Латвіі ЛСДРП. У 1990 годзе частка сяброў КПЛ — прыхільнікаў выхаду з СССР — стварылі Незалежную КПЛ. У тым жа годзе яна перайменавалася ў Дэмакратычную партыю працы Латвіі (ДППЛ). ДППЛ у канцы 1995 года была перайменавана ў Латвійскую сацыял-дэмакратычную партыю (ЛСДП). У 1996 годзе да яе далучылася партыя «Taisnība».

У 1999 годзе ЛСДРП, ЛСДП і Латгальская дэмакратычная партыя аб’ядналіся пад імем ЛСДРП, але на чале са старшынёй ЛСДП Юрысам Баярсам. З 2001 года па 2005 год ЛСДРП узначальвала кіруючую кааліцыю ў Рыжскай думе.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]