Лаўрэнцій Васілевіч Дземянкоў
Лаўрэнцій Васілевіч Дземянкоў | |
---|---|
Дата нараджэння | 15 ліпеня 1918 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 22 лістапада 1993 (75 гадоў) |
Месца смерці | Варонеж |
Месца пахавання | |
Альма-матар | |
Прыналежнасць |
![]() |
Род войскаў | пяхота, МУС СССР, КДБ СССР |
Гады службы | 1938—1960 |
Званне | падпалкоўнік |
Часць | 1063-і стралковы полк |
Камандаваў | стралковы ўзвод, стралковая рота |
Бітвы/войны | Вялікая Айчынная вайна |
Узнагароды і званні |
Лаўрэнцій Васілевіч Дземянкоў (15 ліпеня 1918 — 22 лістапада 1993) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Герой Савецкага Саюза (1944).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Л. В. Дземянкоў нарадзіўся ў вёсцы Сакалоўка (сучасны аграгарадок Сакалоўка ў Чэрыкаўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі). З 1924 года жыў у вёсцы Ясная Паляна (зараз у Юргінскім раёне Кемераўскай вобласці Расіі). Скончыў 8 класаў сярэдняй школы. У 1938 годзе скончыў Томскі тэхнікум грамадскага харчавання. У 1938 годзе прызваны на ваенную службу ў Чырвоную Армію. У 1941 годзе скончыў 1-е Омскае ваеннае пяхотнае вучылішча. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны са студзеня 1942 года на Ленінградскім і Карэльскім франтах.
Камандзір стралковага ўзвода 1063-га стралковага палка (272-я стралковая дывізія, 7-я армія, Карэльскі фронт) лейтэнант Л. В. Дземянкоў вызначыўся ў ходзе Свірска-Петразаводскай наступальнай аперацыі ў чэрвені 1944 г. Пры прарыве абароны праціўніка і фарсіраванні ракі Свір у раёне горада Ладзейнае Поле (Ленінградская вобласць) 21 чэрвеня 1944 г. арганізаваў пераправу ўзвода. Сустрэўшы моцнае агнявое супраціўленне, узначаліў групу добраахвотнікаў са стралкоў і сапёраў, якая знішчыла разлікі 75-мм гарматы і кулямёта варожага дзота, чым забяспечыў паспяховае фарсіраванне ракі і захоп плацдарма. Пасля гэтага лейтэнант Дземянкоў падняў узвод у атаку. 23 чэрвеня 1944 г. у баі за вёску Сармягі тры разы вадзіў свой ўзвод у атаку на траншэі праціўніка і паранены не пакінуў поля бою. Пазней стралковая рота пад камандаваннем Л. В. Дземянкова ўдзельнічала ў вызваленні шэрагу населеных пунктаў Карэліі. На подступах да горада Піткяранта быў цяжка паранены і накіраваны ў Петразаводск, дзе праходзіў лячэнне ў шпіталі.
Пасля вайны Л. В. Дземянкоў на пасадах у органах МУС і КДБ СССР. У 1959 годзе скончыў Усесаюзны завочны фінансава-эканамічны інстытут. З 1960 года ў запасе. Працаваў у горадзе Югра, у Кемераве, з 1961 года ў Варонежскім інстытуце сувязі.
Памёр Л. В. Дземянкоў 22 лістапада 1993 г. Пахаваны на Камінтэрнаўскіх могілках у Варонежы.
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
- Медаль «Залатая Зорка»
- Ордэн Леніна
- Ордэн Айчыннай вайны 1-й ступені
- Ордэн Чырвонай Зоркі
- Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
- медалі
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 6. — С. 104. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Нарадзіліся 15 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1918 годзе
- Нарадзіліся ў Чэрыкаўскім раёне
- Памерлі 22 лістапада
- Памерлі ў 1993 годзе
- Асобы
- Памерлі ў Варонежы
- Пахаваныя ў Варонежы
- Героі Савецкага Саюза
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
- Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
- Супрацоўнікі КДБ СССР