Леанід Васілевіч Сарачынскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Леанід Васілевіч Сарачынскі
Дата нараджэння 2 снежня 1937(1937-12-02)
Месца нараджэння
Дата смерці 20 кастрычніка 2020(2020-10-20) (82 гады)
Грамадзянства
Род дзейнасці вучоны
Навуковая сфера земляробства
Месца працы
Навуковая ступень доктар сельскагаспадарчых навук (1994)
Навуковае званне
Альма-матар

Леанід Васілевіч Сарачы́нскі[1] (2 снежня 1937 — 20 кастрычніка 2020) — вучоны ў галіне земляробства і аховы раслін, доктар сельскагаспадарчых навук (1994), прафесар (2004).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў вёсцы Блонь (сучасны аграгарадок у Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі). У 1956 годзе скончыў Мар’інагорскі сельскагаспадарчы тэхнікум. Прайшоў службу ў Савецкай Арміі, працаваў на вытворчасці[2]. У 1960 годзе паступіў на агранамічны факультэт Гродзенскага сельскагаспадарчага інстытута[2]. У сувязі з адкрыццём у інстытуце факультэта аховы раслін у ліку 25 студэнтаў Л. В. Сарачынскі быў пераведзены на спецыяльнасць «Ахова раслін ад шкоднікаў і хвароб» і ў 1965 годзе скончыў вучобу разам з першым выпускам факультэта[2]. З 1965 па 1968 год працаваў у Брэсцкай дзяржаўнай інспекцыі па каранціну раслін, у 1968—1971 гадах праходзіў вучобу ў аспірантуры Беларускага навукова-даследчага інстытута земляробства. Кандыдацкую дысертацыю абараніў у 1973 годзе. З 1971 года працаваў у Беларускім навукова-даследчым інстытуце аховы раслін (сучасны Інстытут аховы раслін НАН Беларусі) навуковым супрацоўнікам. З 1976[1] года займаў пасаду загадчыка лабараторыі, у 1980—1998[3] гадах — намесніка дырэктара інстытута, пазней — вядучага навуковага супрацоўніка. У 1994 годзе абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Навуковыя асновы эфектыўнай аховы раслін у інтэнсіўным земляробстве»[3]. У 2004 годзе Л. В. Сарачынскаму прысвоена званне прафесара па спецыяльнасці «Аграномія»[3].

Навуковая і грамадская дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар больш за 170 навуковых прац, у тым ліку двух манаграфій, двух вучэбных дапаможнікаў для вышэйшых навучальных устаноў, пяці кніг. Л. В. Сарачынскаму належаць працы па ахове раслін ад шкоднікаў, хвароб і пустазелля пры інтэнсіўным земляробстве, на прысядзібных участках, у калектыўных садах і агародах. Займаўся пытаннямі маніторынгу і прагнозаў, эканамічных аспектаў і аптымізацыі аховы раслін у інтэнсіўным земляробстве і сучасных тэхналогіях вырошчвання сельскагаспадарчых культур. Быў членам Савета па абароне доктарскіх дысертацый пры Навукова-практычным цэнтры НАН Беларусі па земляробству і Савета па абароне кандыдацкіх дысертацый пры Інстытуце абароны раслін. Па ініцыятыве Л. В. Сарачынскага і пры яго ўдзеле з 1998 годзе пачаў выдавацца навукова-практычны часопіс «Ахова раслін» З 2003 года «Земляробства і ахова раслін»), галоўным рэдактарам якога ён з’яўляўся. З 2003 года Л. В. Сарачынскі уваходзіў у склад калектыва прафесарска-выкладчыцкага складу кафедры абароны раслін Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэмі і кіраваў дыпломнымі праектамі, падрыхтоўкай магістарскіх дысертацый.

Сярод апублікаваных прац:

  • Защита растений и урожай. — Мн., 1988;
  • Вредители и болезни сада и огорода и меры борьбы с ними на дачных и приусадебных участках. — Мн., 1998 (разам з М. І. Пратасавым і В. В. балотнікавай).

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]