Леапольд Стаф
| Леапольд Стаф | |
|---|---|
| Leopold Staff | |
| | |
| Асабістыя звесткі | |
| Дата нараджэння | 14 лістапада 1878[1] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 31 мая 1957[2][3][…] (78 гадоў) |
| Месца смерці | |
| Пахаванне | |
| Грамадзянства | Польшча |
| Альма-матар | |
| Прафесійная дзейнасць | |
| Род дзейнасці | паэт, драматург, перакладчык |
| Кірунак | сімвалізм |
| Жанр | класіцызм[d], дэкадэнцтва і парнасцы[d] |
| Мова твораў | польская |
| Дэбют | «Сны пра магутнасць», 1901 |
| Грамадская дзейнасць | |
| Член у | |
| Узнагароды | |
Леапольд Генрык Стаф (польск.: Leopold Henryk Staff; 14 лістапада 1878[1], Львоў, Цыслейтанія[2] — 31 мая 1957[2][3][…], Скаржыска-Каменна, Свентакшыскае ваяводства[2]) — польскі паэт, драматург, перакладчык.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Пасля заканчэння гімназіі вучыўся ў Львоўскім універсітэце (1897—1901). Удзельнічаў у дзейнасці паэтычнага кружка «Планетніцы». Здзейсніў некалькі паездак у Італію, год правёў у Парыжы (1902—1903). Супрацоўнічаў з газетамі і часопісамі. У 1909—1914 рэдагаваў кніжную серыю «Symposion» выдавецтва «Księgarnia Biblioteki Polskiej B. Połonieckiego», у якой выходзілі выбраныя сачыненні вялікіх пісьменнікаў і філосафаў. Гады Першай сусветнай вайны правёў у Харкаве (1915—1918). З 1918 жыў у Варшаве. Быў сурэдактарам часопіса «Nowy Przegląd Literatury i Sztuki» (1920—1921). Друкаваўся ў газетах «Tygodnik Ilustrowany» (1918—1923), «Kurier Warszawski» (1922—1927), «Gazeta Polska» (1931—1939), «Sygnały» (1933—1939). Быў віцэ-старшынёй Таварыства польскіх пісьменнікаў і журналістаў (1924), затым старшынёй (1924—1931). З 1920 член кіравання прафесійнага Саюза польскіх пісьменнікаў, член Польскай акадэміі літаратуры (з 1933) і яе віцэ-старшыня (1934—1939).
Падчас акупацыі Польшчы жыў у Варшаве, выкладаў у падпольным універсітэце. Пасля прыгнечання Варшаўскага паўстання жыў у Паўлавіцах і Кракаве. У 1949 вярнуўся ў Варшаву.

Лаўрэат Дзяржаўнай літаратурнай прэміі (1927, 1951); атрымліваў узнагароды Львова (1929), Лодзі (1931), Варшавы (1938). З 1931 ганаровы член польскага ПЭН-Клуба; лаўрэат узнагароды ПЭН-клуба (за перакладчыцкую дзейнасць; 1948). Доктар honoris causa Варшаўскага ўніверсітэта (1939), Ягелонскага ўніверсітэта (1949).
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Аўтар зборнікаў «Сны аб моцы» (Sny o potędze, 1901), «Дзень душы» (Dzień duszy, 1903), «Птушкам нябесным» (Ptakom niebieskim, 1905), «Усмешкі гадзін» (Uśmiechy godzin, 1910), грамадзянскай лірыкі «Вясёлка слёз і крыві» (Tęcza łez i krwi, 1918), рэлігійнай лірыкі «Вушка іголкі» (Ucho igielne, 1927), зборнікаў «Высокія дрэвы» (Wysokie drzewa, 1932), «Колер мёду» (Barwa miodu, 1936), «Мёртвае надвор’е» (Martwa pogoda, 1946), «Вербалоз» (Wiklina, 1954), «Дзевяць музаў» (Dziewięć muz, выд. пасмяротна ў 1958).
Перакладчык з антычных, а таксама з французскай, італьянскай, нямецкай і ангельскай моваў. Перакладчыцкую спадчыну Леапольда Стафа складаюць лацінамоўныя фрашкі Яна Каханоўскага «Кніга псалмоў» (Księga psalmów), французскія творы Зыгмунта Красінскага, творы антычных аўтараў (Эпікура, Дэмакрыта, Геракліта), пісьменнікаў эпох Сярэднявечча і Рэнесансу (Леанарда да Вінчы, Мікеланджэла), а таксама творы Дэні Дзідро, Ёгана Вольфганга Гётэ, Фрыдрыха Ніцшэ, Томаса Мана, Габрыэле Д’Анунцыё, Рамэна Ралана, Кнута Гамсуна, Сельмы Лагерлёф і іншых.
Беларускія пераклады
[правіць | правіць зыходнік]Вершы Леапольда Стафа на беларускую мову пераклалі Ірына Багдановіч, Алег Мінкін, Уладзімір Мархель[4], Ганна Міхальчук.
- Высокія дрэвы: Вершы / Пер. з польскай А. Мінкіна. — Мн. : Маст. літ., 1994. — 127 с. — (Паэзія народаў свету).
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б abART Праверана 1 красавіка 2021.
- ↑ а б в г д е Стафф Леопольд // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ а б Leopold Staff // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Галасы з-за небакраю: анталогія паэзіі свету ў беларускіх перакладах ХХ ст. Склад. М. Скобла. — Мн.: Лімарыус 2008. — 896 с.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Стаф Леапольд // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 180. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Апошняе падарожжа. Вершы ў перакладзе Ганны Міхальчук
- Нарадзіліся 14 лістапада
- Нарадзіліся ў 1878 годзе
- Нарадзіліся ў Львове
- Памерлі 31 мая
- Памерлі ў 1957 годзе
- Памерлі ў Свентакшыскім ваяводстве
- Пахаваныя на Паванзкоўскіх могілках
- Выпускнікі Львоўскага ўніверсітэта
- Кавалеры ордэна «Сцяг Працы» I ступені
- Узнагароджаныя Залатым Крыжам Заслугі
- Камандоры з зоркай ордэна Адраджэння Польшчы
- Камандоры ордэна Адраджэння Польшчы
- Афіцэры ордэна Адраджэння Польшчы
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Польскамоўныя паэты
- Паэты Польшчы
- Драматургі Польшчы
- Перакладчыкі Польшчы
- Перакладчыкі паэзіі на польскую мову
- Перакладчыкі прозы і драматургіі на польскую мову
- Члены Польскай акадэміі літаратуры
- Ганаровыя дактары Ягелонскага ўніверсітэта