Гуркінскі сельсавет
Гуркінскі сельсавет | |
---|---|
Краіна |
![]() |
Уваходзіць у | Гарадоцкі раён |
Уключае | 22 населеныя пункты |
Адміністрацыйны цэнтр | Гуркі |
Дата ўтварэння | 16 верасня 1960 |
Дата скасавання | 10 кастрычніка 2013 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 2 |
Гу́ркінскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Гарадоцкага раёна Віцебскай вобласці. Цэнтр — вёска Гуркі.
Утвораны 16 верасня 1960 года ў складзе Езярышчанскага раёна Віцебскай вобласці БССР. З 25 снежня 1962 года ў Гарадоцкім раёне. 26 сакавіка 1973 года скасавана вёска Бялькі[1]. 30 чэрвеня 2008 года скасаваны вёскі Балбекі, Кісялёўкі і Сухарукава[2]. 10 кастрычніка 2013 года сельсавет скасаваны, тэрыторыя далучана да Бычыхінскага сельсавета[3].
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 22 населеныя пункты: аграгарадок Лесагорская, пасёлак Зарніца, вёскі Аўдзейкава, Грыбачы, Гуркі, Жукава, Кавалёва, Каверзіна, Кайкі, Кошкіна, Лахі, Мартыненкі, Мясцечка, Немцава, Панкры, Сіціна, Студзёнка, Сурміно, Ткачы, Хвошна, Церахі, Шаўрова.
Зноскі
- ↑ Рашэнне выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 26 сакавіка 1973 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1973, № 12 (1386).
- ↑ Пералік назваў геаграфічных аб’ектаў Беларусі, якія спынілі сваё існаванне за 2008 год(руск.)
- ↑ Решение Витебского областного Совета депутатов от 10 октября 2013 г. № 292 Об изменении административно-территориального устройства некоторых районов Витебской области
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.