Леў Міхайлавіч Крамарэўскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Леў Міхайлавіч Крамарэўскі
Дата нараджэння 27 ліпеня 1896(1896-07-27)
Месца нараджэння
Дата смерці 24 сакавіка 1976(1976-03-24) (79 гадоў)
Прафесія балетмайстар
Тэатр
Узнагароды

Леў Міхайлавіч Крамарэўскі (27 ліпеня 1896, г. Харкаў, Украіна — 24 сакавіка 1976) — балетмайстар-харэограф, педагог-рэпетытар Вялікага тэатра СССР, артыст балета.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Танцавальнаму мастацтву вучыўся прыватна ў балерыны Ю. Сядовай.

У 19301933 гадах балетмайстар Беларускай студыі оперы і балета. Запрасіў у студыю артыстаў з танцавальнай групы БДТ-1, навучэнцаў харэаграфічнага класа Беларускага музычнага тэхнікума, аматараў, падрыхтаваў з імі пастаноўку балета «Чырвоны мак» Р. Гліэра (1933), якая дала пачатак балетнаму рэпертуару Дзяржаўнага тэатра оперы і балета Беларусі. Працаваў балетмайстарам тэатра да 1937 года, паставіў таксама балет «Канёк-Гарбунок» Ц. Пуні. Ставіў танцы ў операх «Кармэн» Ж. Бiзэ, «Князь Ігар» А. Барадзіна, «Пікавая дама» П. Чайкоўскага і інш.

У 1930-я — 1940-я гады працаваў у тэатрах оперы і балета Сярэдняй Азіі. Працаваў у тэатрах оперы і балета Алма-Аты і Фрунзэ.

З’яўляецца стваральнікам балета ў Кіргізіі і першым харэографам і стваральнікам знакамітага балета «Чалпон», балета «Селькінчэк».

Заслужаны дзеяч мастацтваў Кіргізскай ССР.

Працаваў у мімічным ансамблі Вялікага тэатра ў Маскве.

Пахаваны на Увядзенскіх могілках.[1]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]