Ловаць (біялагічны заказнік)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Ловаць
Размяшчэнне Беларусь
Плошча 45 км²
Дата заснавання 1997
physical
Ловаць
Ловаць

Біялагічны заказнік «Ловаць»  — біялагічны заказнік абласнога значэнняў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці. Утвораны ў 1997 годзе.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Агульная плошча 45 кm². Размешчаны на землях калгасаў «Руднянскі», «Запаветы Ільіча», імя Кутузава, саўгаса імя Казлова, лясгаса. Тэрыторыя знаходзіцца на Гарадоцкім узвышшы і мае складаны рэльеф з мноствам нізін і ўзгоркаў.

Прыярытэтнымі для аховы экалагічнымі сістэмамі з’яўляюцца ракі Ловаць ад яе вытоку на верхавым балоце паблізу в. Марчанкі і да возера Мяжа, ракі Сярвайка, азёры Завесна, Задрачанскае і Немцава, верхавое балота ў вытоку Ловаці, нізіннае балота і падтаёжныя ельнікі на поўдзень ад возера Завесна па цячэнні Ловаці і масіў лесу, абмежаваны гэтай ракой і дарогай Рудня — Баркі — Каверзы — Мяжа.

У гэтай рачной сістэме захаваліся папуляцыі многіх ахоўваемых відаў пазваночных жывёл. Значэнне заказніка заключаецца ў тым, што на р. Ловаць і яе прытоках сустракаецца адна з апошніх у Еўропе папуляцый еўрапейскай норкі, віда, які знаходзіцца пад пагрозай глабальнага знікнення і ўключаны ў міжнародную Чырвоную кнігу. Сістэма вадаёмаў у вярхоўі Ловаці — месца пражывання бабра, выдры. Жывуць тут і іншыя млекакормячыя, занесеныя ў Чырвоную кнігу Беларусі: мядзведзь, барсук, рысь, ляцяга. Зарэгістравана гнездаванне каля 30 відаў птушак з Чырвонай кнігі Рэспублікі Беларусь: скапа, змеяед, беркут, пугач, арлан-белахвост, вялікі бугай, журавель, вялікі краншнэп, чорны бусел, гогаль, махнатаногі сыч, даўгахвостая кугакаўка, жоўтагаловы дзяцел.

Тэрыторыя заказніка, дзякуючы вялікай колькасці нізінных балот, спрыяльных для пражывання лася і дзіка, з’яўляецца цэнтрам рэпрадукцыі і зімоўкі папуляцый гэтых відаў.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Вярхоўе ракі Ловаць // Скарбы прыроды Беларусі — Treasures of Belarusian Nature : Тэрыторыі, якія маюць міжнароднае значэнне для захавання біялагічнай разнастойнасці / аўт. тэксту і фота А. В. Казулін [і інш.] — 2-е выд., перапрац., дап. — Мн., 2005. — С. 124—129.
  • Ловаць // Блакітная кніга Беларусі : энцыклапедыя / рэдкал. Н. А. Дзісько [і інш.]. — Мн., 1994. — С. 222.