Вялікі бугай

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Вялікі бугай
Botaurus stellaris (Marek Szczepanek).jpg
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Botaurus stellaris (Linnaeus, 1758)

Арэал
выява

  Гнездавы арэал

  Круглы год

  Толькі зімой

Ахоўны статус
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  174859
NCBI  188376
EOL  914504

Чапля-бугай ці вялікі бугай (Botaurus stellaris) — птушка з сямейства чаплевых.

Агульная характарыстыка[правіць | правіць зыходнік]

Пераважае цёмна-вохрыстая афарбоўка з цёмнымі стракацінамі на пёрах, верх галавы, спіна, хвост і канцы крылаў чорныя. Жывот вохрысты з бурым папярочным малюнкам. Хвост жоўта-буры з чарнаватага малюнкам. Ногі і дзюба жоўта-зялёныя. У цэлым такая афарбоўка бугая з'яўляецца маскіровачнай і дапамагае птушцы заставацца незаўважанай сярод сцеблаў трыснягу і чароту, дзе ён жыве.

Самцы некалькі буйней самак. Маса цела самца каля 1 кг, часам да 1,9 кг, рост да 70 см і вышэй, самкі некалькі менш. Даўжыня крыла ў самцоў у сярэднім 34 см, у самак — 31 см. Размах крылаў 1,25—1,35 м.

Арэал[правіць | правіць зыходнік]

Арэал вялікага бугая працягваецца ад Партугаліі да Сахаліна і Японіі і ад Карэліі і Якуціі да Паўночнай Афрыкі, Сірыі, Афганістана і Карэі. Іншы падвід вялікага бугая засяляе паўднёвыя часткі Афрыкі. Зімуюць бугаі ў Міжземнамор'і, на Каўказе, у паўночнай Індыі, Бірме і Паўднёва-Усходнім Кітаі. У некаторых частках Еўропы бугаі не ляцяць на зіму, а застаюцца на месцы гнездавання і шчасна дажываюць да вясны. Аднак у суровыя зімы, калі замярзаюць усе вадаёмы, яны гінуць.

У Беларусі рэдкі пералётны від. Месцы пражывання: трыснягова-чаротавыя зараснікі па берагах рэк, азёр і на нізінных балотах.

Экалогія[правіць | правіць зыходнік]

Bak Botaurus stellaris Poznan ZOO.jpg

У Расію і Беларусь бугай прылятае з зімоўкі ранняй вясной. У залежнасці ад мясцовага клімату гэта можа быць сакавік-май. Бугаі насяляюць вадаёмы са стаялай вадой або са слабым цягам, зарослых трыснёгам і чаротам.

Пералёт на месцы зімовак пачынаецца ў канцы верасня — пачатку кастрычніка, аднак некаторыя бугаі ляцяць ужо калі выпадае першы снег. Як вясной, так і ўвосень бугаі здзяйсняюць сезонныя пералёты ў адзіночку. Лінька ў іх адбываецца раз у годзе са жніўня па студзень. Такім чынам, заканчваецца лінька ўжо на зімоўцы.

Бугай актыўны ў прыцемках. Як і многія чаплі, ён падоўгу стаіць нерухома, пільнуючы здабычу і рэзкім маланкавым рухам хапае яе. Днём ён нерухома стаіць у зарасніках, звычайна на адной назе, уцягнуўшы галаву і надзьмуўшыся. Заўважыць яго ў гэты момант вельмі складана: ён больш нагадвае пучок ссохлага трыснягу. Пры небяспецы ён замірае з выцягнутай вертыкальна шыяй і паднятай галавой. У гэтым выпадку бугая заўважыць яшчэ складаней, паколькі ён становіцца падобным на трыснёг, дзюба, выцягнуты ўверх, нагадвае галоўку трыснягу. Пры прамой небяспецы бугай шырока раскрывае дзюбу і адрыгае праглынутую ежу.

Размнажэнне[правіць | правіць зыходнік]

Гнездавацца бугаі пачынаюць нават у адной і той жа мясцовасці вельмі нераўнамерна. У месцах, дзе жыве некалькі пар, галасы чутны да чэрвеня, у тым ліку і днём. Гняздо ладзяць на выступаючых з вады купінах, абавязкова ў густых зарасніках. Дыяметр гнязда каля 50 см, вышыня каля 35 см.

У кладцы 3—5, часам 7 яек. Самка адкладае яйкі з прамежкам у 2-3 дня, аднак наседжваць пачынае адразу пасля адкладвання першага яйка. Наседжваюць яйкі ў асноўным самкі, толькі зрэдку іх замяняюць самцы. Праз 25-26 дзён вылупляюцца птушаняты, пачынаючы з першага яйка. Праз 2-3 тыдні пасля вылуплення птушаняты пачынаюць выходзіць з гнязда, а ва ўзросце 2 месяцаў ужо ўмеюць лятаць. Неўзабаве пасля таго, як птушаняты бугая ўстаюць на крыло, сям'я распадаецца.

Адлятае ў вырай у верасні-кастрычніку.

Голас[правіць | правіць зыходнік]

У бугая вельмі гучны крык, які разносіцца на 2-3 кіламетры у акрузе. Яго можна перадаць як нізкае «трумб» або «у-трумб», што нагадвае рык быка. За гэтую асаблівасць на Украіне і ў Беларусі бугай атрымаў адпаведную назву. Некаторым голас бугая нагадвае гудзенне ветру ў трубе. У адным з дэтэктываў Артура Конан Дойла натураліст Стэплтан тлумачыў гукі, якія па чутках, належалі сабаку Баскервіляў, крыкамі бугая (а таксама падняццямі вады і апусканнем глею ў балотах). Такія гукі птушка выдае пры дапамозе стрававода, які раздзімаецца і дзейнічае як рэзанатар. Крычыць бугай звычайна вясной і ўсё лета, часцей за ўсё на змярканні і па начах, а таксама раніцай.

Харчаванне[правіць | правіць зыходнік]

Бугай корміцца ў асноўным рознай рыбай: карасямі, лінямі, акунямі, невялікімі шчупакамі. Таксама ядуць бугаі і жаб, трытонаў, водных насякомых, чарвякоў, апалонікаў. Часам ловяць і дробных млекакормячых: водных палёвак і іншых грызуноў. Птушанят бугай корміць ў асноўным апалонікамі.

Ахова[правіць | правіць зыходнік]

У цяперашні час знаходзіцца пад пагрозай знікнення як від на тэрыторыі Масквы. Занесена Ў чырвоную кнігу Маскоўскай вобласці за 1998 год.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Lutz D. Schmadel, International Astronomical Union Dictionary of Minor Planet Names — 5-th Edition. — Berlin Heidelberg New-York: Springer-Verlag, 2003. — 992 p. — ISBN 3-540-00238-3.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення віды жывёл і раслін. Мн.: БелЭн, 1993. ISBN 5-85700-095-5
  • А. Э. Брэм — Жизнь животных. Птицы. Том II. гл. «ПОДОТРЯД: Цаплевые (Ardeae)»
  • Жизнь животных т.6 Птицы. — М.: Просвещение, 1986.
  • Ганзак Я. Иллюстрированная энциклопедия птиц. — Прага: Артия, 1990.
  • Бейчек В., Штясны К. Птицы. Иллюстрированная энциклопедия. — М.: Лабиринт-пресс, 2004.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Зубр еўрапейскі Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і ахоўваецца законам.
III катэгорыя (VU)