Лойкі (Гродзенскі раён)
Аграгарадок
Лойкі
| ||||||||||||||||||||||
Ло́йкі[1] (трансліт.: Lojki, руск.: Лойки) — аграгарадок у Беларусі, у Гродзенскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Сапоцкінскага сельсавета.
Да 2002 года цэнтр Лойкаўскага сельсавета[2].
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Знаходзіцца за 16 км у напрамку на поўнач ад горада Гродна[3].
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]У 1921 годзе Лойкі сталі цэнтрам гміны Баля Вялікая ў Аўгустоўскім павеце Беластоцкага ваяводства Польскай рэспублікі. Тады ў Лойках быў пабудаваны будынак адміністрацыі гміны (1927 г.) у стылі неабарока (польскі нацыянальны стыль, варыянт мадэрну)[4].
Падчас Другой сусветнай вайны ў будынку размяшчался нямецкая камендатура. У пасляваенныя часы там размяшчаліся школа, амбулаторыя і аптэка.
У 2015 годзе будынак выставіў на аўкцыён Сапоцкінскі сельсавет за $ 25 000. У 2016 годзе яго набыў прыватны ўласнік, але праз два гады — у 2018 годзе ён адмовіўся ад ідэі і выставіў яго на продаж. Новая цана будынка была $ 70 000. Такую суму ўласнік абгрунтаваў тым, што правёў некаторыя работы: заліў сцяжку на падлозе, правёў электрычнасць, ваду і каналізацыю[5].
У лютым 2024 года будынак зноў выставілі на продаж. Гэтым разам яго ацэньваюць у $ 68 500. Увесь час у левай частцы будынка жыве сталая жанчына.
Не ўнесены ў спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей[6].
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
- ↑ Решение Гродненского областного Совета депутатов от 20 сентября 2002 г. № 100 О решении вопросов административно-территориального устройства Гродненского района
- ↑ а б Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9.
- ↑ Федорук А.Т. Старинные усадьбы Гродненщины. Берестовицкий—Ивьевский районы. — Мінск: [[Беларусь (выдавецтва)|]], 2014. — С. 287. — 543 с. — ISBN 978-985-01-1091-6.
- ↑ HL. Пад Гроднам прадаюць амаль стогадовы будынак у стылі неабарока: купіць можна пад што заўгодна, бо дзяржавай не ахоўваецца . Hrodna.life (6 лютага 2024). Праверана 13 лютага 2024.
- ↑ HL. Пад Гроднам прадаюць амаль стогадовы будынак у стылі неабарока: купіць можна пад што заўгодна, бо дзяржавай не ахоўваецца . Hrodna.life (6 лютага 2024). Праверана 6 лютага 2024.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Лойкі // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9). — С. 339.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Лойкі (Гродзенскі раён)
- Лойкі (Гродзенскі раён) на сайце Глобус Беларусі (руск.)