Лойкаўскі сельсавет
Лойкаўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Гродзенскі раён |
Уключае | 15 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Лойкі |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Дата скасавання | 20 верасня 2002 |
Насельніцтва |
|
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 4 |
Ло́йкаўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Гродзенскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — вёска Лойкі.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Сапоцкінскага раёна Беластоцкай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў Гродзенскай вобласці, з 10 сакавіка 1959 года ў Гродзенскім раёне. 1 верасня 1959 года да сельсавета далучана частка скасаванага Сільванавецкага сельсавета з вёскамі Белае Болта, Белічаны, Войтаўцы, Ленькі, Монькаўцы, Плоскаўцы, Плябанскія, Сільванаўцы і хутарам Міхайлава, вёскі Самбары і Шадзінцы перададзены ў склад Сапоцкінскага пассавета, вёскі Баля Касцельная, Беражаны, Забрачаны, Капланаўцы, Скрынкі перададзены ў склад Навумавіцкага сельсавета[1]. 11 лютага 1972 года да сельсавета далучана частка скасаванага Навумавіцкага сельсавета з вёскамі Беражаны, Забрачаны, Зарачанка[2]. 20 верасня 2002 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Сапоцкінскага пассавета[3].
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 15 населеных пунктаў: Белічаны, Белыя Балаты, Беражаны, Васарабы, Войтаўцы, Забрачаны, Зарачанка, Келбаскі, Лінкі, Лойкі, Монькаўцы, Плоскаўцы, Плябанскія, Селіванаўцы, Шэмбелеўцы.
Зноскі
- ↑ Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 1 верасня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 13.
- ↑ Рашэнне выканаўчага камітэта Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 лютага 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 8 (1346).
- ↑ Решение Гродненского областного Совета депутатов от 20 сентября 2002 г. № 100 О решении вопросов административно-территориального устройства Гродненского района
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.