Лугавая Слабада
Выгляд
(Пасля перасылкі з Лугавая Слабада, Лугаваслабадскі сельсавет)
Аграгарадок
Лугавая Слабада
| ||||||||||||||||||||||||
Лугава́я Слабада́[2] (трансліт.: Luhavaja Slabada, руск.: Луговая Слобода) — аграгарадок у Мінскім раёне Мінскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Лугаваслабадскага сельсавета.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Размешчаны за 22 кіламетры на паўднёвы ўсход ад Мінска, 15 кіламетраў ад чыгуначнай станцыі Пухавічы, на аўтадарозе М4 Мінск—Магілёў.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У 1710 годзе згадваецца як моцна пацярпелая ў Паўночную вайну вёска Лагаўская Слабада (Логаўская Слабада, Лагоўская Слабада) ў складзе маёнтка Смілавічы-Бакшты ў Мінскім ваяводстве ВКЛ[3].
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- 1238 жыхароў, 473 двары (1999)
Інфраструктура
[правіць | правіць зыходнік]- Лесапільня
- Сярэдняя школа
- Дом культуры і бібліятэка
- Бальніца і амбулаторыя
- Аддзяленне сувязі
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Уладзімір Васілевіч Жылко (нар у 1925) — вучоны ў галіне глебазнаўства, доктар сельскагаспадарчых навук[4].
Зноскі
- ↑ GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Ло́гавая Слабада́
- ↑ НГАБ у Мінску, ф. 1727, воп. 1, спр. 7, с. 211
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6). — С. 466.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).
- Республика Беларусь. Минская область: Общегеографический атлас (руск.) / Ред. Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2008. — С. 15. — 48 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-054-2.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Лугавая Слабада