Васіль Пятровіч Сташэўскі
Васіль Пятровіч Сташэўскі | |
---|---|
![]() | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 11 (23) сакавіка 1895 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 29 кастрычніка 1937 (42 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | драматург, пісьменнік, перакладчык, настаўнік |
Мова твораў | беларуская |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
![]() | |
![]() |
Васіль Пятровіч Сташэўскі (11 (23) сакавіка 1895, в. Свінка, цяпер в. Лугавая, Капыльскі раён, Мінская вобласць — 29 кастрычніка 1937, Менск, НКУС) — беларускі драматург, перакладчык і празаік.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
У 1914 годзе скончыў Нясвіжскую настаўніцкую семінарыю. Удзельнічаў у Першай сусветнай вайне. У 1919—1920 гадах настаўнічаў. У шэрагах Чырвонай Арміі на польска-савецкай вайне.
У 1920—1921 гадах працаваў ваенкамам і загадчыкам аддзела асветы Магілянскага валаснога рэўкама, сакратар Нясвіжскага павятовага ваенкамата, загадчык беларускага пададзела Менскага павятовага аддзела народнай асветы. У 1923 годзе працаваў настаўнікам.
У 1924 годзе скончыў Менскі настаўніцкі інстытут. Працаваў настаўнікам у Оршы, з 1927 года быў адказным сакратаром літаратурнага аб’яднання «Маладняк», з 1929 года — аб’яднання «Полымя». У 1928—1929 гадах у газеце «Савецкая Беларусь». Сябра Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1934 года.
Арыштаваны 4 лістапада 1936 года. Асуджаны 28 кастрычніка 1937 года да найвышэйшай меры пакарання з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны 8 чэрвеня 1957 года.
Творчасць[правіць | правіць зыходнік]
Друкаваўся з 1923 года, першую п’есу «На другі дзень» апублікаваў у 1926 годзе. Аўтар больш чым 20 п’ес: «Бацька і сын» (1927), «Музыка Цвілеўскі», «Спявай, вясна!» (абедзве 1928), «Архангелы з крэсаў» (1929), «Віхор» (1930), «На варце» (1932), «На платформу» (1934), «Самсон і Людміла» (1936), «Мікола Гоман» (паст. 1936) і інш. Выдаў кнігі нарысаў «Гаворыць Асінстан...», «Па сонечным шляху», «Чырвоны сцяг» (усе 1930), «Койданаўская МТС» (1931), «Каласіцца зямля» (1932). Найлепшыя творы Васіля Сташэўскага вылучаюцца добрым веданнем жыцця, арыгінальным спалучэннем лірызму, тонкага гумару з публіцыстычнай скіраванасцю. На беларускую мову пераклаў аповесць Івана Мікітэнкі «Вуркаганы», п’есу Міраслава Ірчана «Сям’я шчотачнікаў», паасобныя творы Аляксандра Афінагенава, Аляксандра Карнейчука, Івана Качаргі, Івана Ле, Івана Сенчанкі і інш.
Сям’я[правіць | правіць зыходнік]
Жонка — Сташэўская Лідзія Пятроўна (нар. 2 кастрычніка 1908 года ў Мінску). Арыштаваная 5 лістапада 1937 года ў Менску, 28 кастрычніка асуджаная асаблівай нарадай НКУС як «член сям’і расстралянага ворага народа» да 8 гадоў лагераў і этапаваная ў Карагандзінскі лагер НКУС Казахскай ССР. Вызваленая 6 лістапада 1945 года. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваная 24 ліпеня 1956 года[1].
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Чыгрын І. Сташэўскі Васіль Пятровіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15). С. 183—184
- Станішэўскі Васіль Пятровіч // Маракоў Л. У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794—1991. Энц. даведнік. У 10 т. Т. 2. — Мн:, 2003. ISBN 985-6374-04-9.
- Сташэўскі Васіль // Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік / Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — 653 с.: іл. — ISBN 5-340-00709-X.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
![]() |
Васіль Пятровіч Сташэўскі ў Вікікрыніцах |
---|---|
![]() |
Васіль Пятровіч Сташэўскі на Вікісховішчы |
- Нарадзіліся 23 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1895 годзе
- Нарадзіліся ў Ігуменскім павеце
- Памерлі 29 кастрычніка
- Памерлі ў 1937 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Выпускнікі Нясвіжскай настаўніцкай семінарыі
- Выпускнікі БДПУ імя Максіма Танка
- Сябры літаратурнага аб’яднання «Полымя»
- Члены Саюза беларускіх пісьменнікаў
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Удзельнікі Першай сусветнай вайны
- Удзельнікі польска-савецкай вайны
- Пісьменнікі Беларусі
- Драматургі Беларусі
- Педагогі Беларусі
- Рэпрэсаваныя савецкай уладай
- Расстраляныя ў СССР
- Пакараныя смерцю пісьменнікі
- Нарадзіліся ў Капыльскім раёне