Луіджы Керубіні

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Луіджы Керубіні
Luigi Cherubini
Cherubini by Bollinger (1803).jpg
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння

14 верасня 1760(1760-09-14)[1][2][…]

Месца нараджэння

Фларэнцыя, Вялікае герцагства Тасканскае[7]

Дата смерці

15 сакавіка 1842(1842-03-15)[1][4][…] (81 год)

Месца смерці

Парыж, дэпартамент Сена, Ліпеньская манархія[d], Францыя[6]

Месца пахавання

Магіла Луіджы Керубіні[d]
Пер-Лашэз

Краіна

Італія, Францыя

Жонка:

Anne-Cécile Cherubini[d]

Месца працы

Вышэйшая нацыянальная кансерваторыя музыкі і танца[d]

Музычная дзейнасць
Прафесіі

кампазітар, дырыжор, музыказнавец, музычны педагог, тэарэтык музыкі

Узнагароды
камандор ордэна Ганаровага Легіёна
Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы

Марыя Луіджы Карла Зенобіо Сальваторэ КЕРУБІ́НІ (італ.: Maria Luigi Carlo Zenobio Salvatore Cherubini; 14 верасня 1760, Фларэнцыя, Італія — 15 сакавіка 1842, Парыж, Францыя) — італьянскі і французскі кампазітар, педагог і музычны тэарэтык, галоўны прадстаўнік жанру опера выратавання. Член Інстытута Францыі (1815).

Біяграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

Музыцы вучыўся ў бацькі Барталамео Керубіні, пазней у Дж. Сорці і інш. У 1784—86 працаваў у Лондане, з 1788 у Парыжы. 3 1795 у Парыжскай кансерваторыі (з 1816 прафесар, у 1822—41 дырэктар).

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

У час французскай рэвалюцыі канца XVIII ст. пісаў маршы, гімны, песні, харавыя творы («Гімн Пантэону», 1794; «Жалобны гімн на смерць генерала Гоша», 1797). На аснове сінтэзу традыцый французскай камічнай оперы і прынцыпаў музычнай драматургіі К. В. Глюка стварыў узоры новага жанру — «оперы выратавання». Яго уверцюры з кантрастным тэматызмам і элементамі сімфанічнага развіцця сталі правобразам уверцюр Л. ван Бетховена. Сярод твораў: оперы «Квінт Фабій» (паст. 1779), «Ладаіска» (1791), «Эліза» (1794), «Медэя» (1797), «Два дні» (1800), «Алі-Баба, або Сорак разбойнікаў» (1833); месы; 2 рэквіемы, крэда, літаніі, матэты; творы для аркестра; 6 квартэтаў (1814—37), струнны квінтэт (1837); п'есы для аргана, фартэпіяна і інш.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118520377 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  2. Louis Charles Zanobi Salvadore Cherubini // Léonore databaseministère de la Culture. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Luigi Cherubini // Find a Grave — 1995. — ed. size: 165000000 Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  5. Luigi Cherubini // SNAC Праверана 9 кастрычніка 2017.
  6. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118520377 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
  7. 7,0 7,1 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118520377 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Керубіні // БЭ ў 18 т. Т. 8. Мн., 1999.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]