Луіджы Руснаці

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Луіджы Руснаці
лац.: Aloysius Rusnati, італ.: Luigi Rusnati
Род дзейнасці паэт
Дата нараджэння 3 чэрвеня 1768(1768-06-03)
Месца нараджэння
Дата смерці 26 жніўня 1820(1820-08-26) (52 гады)
Месца смерці

Луіджы Руснаці (таксама бел.: Алаіз Руснаці, польск.: Alojzy Rusnati, лац.: Aloysius Rusnati, італ.: Luigi Rusnati; 26 ліпеня 1751, Італія —) — італьянска-лацінскі паэт, педагог.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Уступіў у Таварыства Ісуса 3 чэрвеня 1768 г. у Мілане. У 1783 г. пераехаў у Полацк. Пачаў з пасадаў прэфекта бібліятэкі і прэфекта тэатра ў Полацкім езуіцкім калегіуме. 15 жніўня 1786 г. склаў апошнія зарокі[1].

У 1786—1794 гг. — прафесар філасофіі і матэматыкі ў Віцебскім езуіцкім калегіуме. У 1794 г. вярнуўся ў Полацк, дзе да 1816 г. быў прафесарам тэалогіі і канонаў Полацкага езуіцкага калегіума, а з 1812 г. — Полацкай езуіцкай акадэміі. Пад час вайны 1812 г. заставаўся ў горадзе, занятым войскамі Вялікай арміі Напалеона, і даглядаў у шпіталі параненых італьянскіх салдат і афіцэраў[2].

Займаў высокія пасады ў Полацкай езуіцкай акадэміі і Таварыстве Ісуса: дэкан факультэта філасофіі і вольных мастацтваў (1813—1814) і тэалагічнага факультэта (1814—1818), кансультант беларускага правінцыяла Таварыства Ісуса Станіслава Свентахоўскага (1817—1819)[3].

Маючы паэтычнае дараванне, шмат часу прысвячаў творчасці. Аўтар італьянска- і лацінамоўных канцанет, эклог, эпіграм і песень для дэкламацыяў. Актыўна супрацоўнічаў з полацкім езуіцкім тэатрам. Пасля смерці ў 1805 г. Нікодама Мусніцкага лічыўся галоўным паэтам акадэміі[4]. У асабістай калекцыі Л. Руснаці налічвалася 2494 кніг (найбольшы прыватны кніжны збор у Полацкай акадэміі), у тым ліку 106 Біблій на розных мовах[5].

Пасля выгнання езуітаў з Расійскай імперыі (1820) вярнуўся на Радзіму, дзе неўзабаве памёр.

Творы[правіць | правіць зыходнік]

Сярод твораў Л.Руснаці

  • Korsakov L’Eroe In pace ed in guerra («Корсакаў — герой пад час вайны і пад час міру», 1802) — васьміслупковая канцанета на італьянскай мове з нагоды візіту ў Полацк генерал-губернатара Беларусі Аляксандра Міхайлавіча Рымскага-Корсакава[6].
  • A Sua Altezza Reale Antonietta Amalia di Coburg Duchessa di Würtemberg in occasione del Suo felice arrivo a Polozco canzonetta cantabile («Яе каралеўскай высокасці Антуанеце Амаліі Кобургскай, герцагіні Вюртэмбергскай, спеўная канцанета з нагоды яе шчаслівага прыбыцця ў Полацк», 1802) — твор прымеркаваны да наведвання Полацка беларускім ваенным губернатарам, губернатарам Віцебскім і Магілёўскім, герцагам Аляксандрам Вюртэмбергскім і яго жонкай Антуанетай Амаліяй Саксэн-Кобургскай[6][7].

Зноскі

  1. Catalogs SJ 1774—1829. Russiae Архівавана 13 ліпеня 2020.
  2. Załęski, S. Jezuici w Polsce porozbiorowej 1773—1905. Cz. 1 : 1773—1820 / S. Załęski — Kraków : W.L. Anczyc i sp, 1907. — s. 344.
  3. Catalogs SJ 1774—1829. Russiae. Архівавана 13 ліпеня 2020.
  4. Załęski, S. Jezuici w Polsce porozbiorowej 1773—1905. Cz. 1 : 1773—1820 / S. Załęski — Kraków : W.L. Anczyc i sp, 1907. — s. 331.
  5. Kadulska, I. The Polock Academy (1812—1820): An Example of the Society of Jesus’s Endurance / I. Kadulska // Jesuit Survival and Restoration: A Global History. 1773—1900 / Edited by Robert A. Maryks and Jonathan Wright. — Leiden-Boston: Brill, 2015. — p. 91.
  6. а б Кадульская, І. Формы тэатральнага жыцця ў Полацкай Акадэміі (1812—1820).
  7. Баўтовіч, М. Кнігадрук у Полацку ад 1774 г. да 1829 г. / М. Баўтовіч // Кнігадрук у Полацку (1774—1829): Бібліяграфічнае выданне / укладальнік М. Баўтовiч. — Полацк: Выдавецкая ініцыятыва «Полацкая ляда», 2018. — С. 306.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Баўтовіч, М. Кнігадрук у Полацку ад 1774 г. да 1829 г. / М. Баўтовіч // Кнігадрук у Полацку (1774—1829): Бібліяграфічнае выданне / укладальнік М. Баўтовiч. — Полацк: Выдавецкая ініцыятыва «Полацкая ляда», 2018. — С. 204.
  • Кадульская, І. Формы тэатральнага жыцця ў Полацкай Акадэміі (1812—1820).
  • Encyklopedia wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy 1564—1995 / oprac. L. Grzebień  (польск.). — Kraków : Wyd-wo WAM, 1996. — 882 s.
  • Giżycki, J.M.  (руск.) Materyały do dziejów Akademii Połockiej i szkół odniej zależnych / J.M. Giżycki. — Kraków: Druk. W. Anczyca i spółki, 1905. — 288 s.
  • Kadulska, I. The Polock Academy (1812—1820): An Example of the Society of Jesus’s Endurance / I. Kadulska // Jesuit Survival and Restoration: A Global History. 1773—1900 / Edited by Robert A. Maryks and Jonathan Wright. — Leiden-Boston: Brill, 2015. — pp. 83–98. ISBN 978-90-04-28387-9
  • Załęski, S. Jezuici w Polsce porozbiorowej 1773—1905. Cz. 1 : 1773—1820 / S. Załęski — Kraków : W.L. Anczyc i sp, 1907. — 517 s.