Луі Куцюра

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Луі Куцюра
фр.: Louis Couturat
Louis-Couturat.jpg
Дата нараджэння

17 студзеня 1868(1868-01-17)[1][2]

Месца нараджэння

Ры-Аранжы[d], дэпартамент Эсон, рэгіён Іль-дэ-Франс, Францыя

Дата смерці

3 жніўня 1914(1914-08-03)[1][2] (46 гадоў)

Месца смерці

Мелён, дэпартамент Сена і Марна, рэгіён Іль-дэ-Франс, Францыя

Грамадзянства

Flag of France.svg Францыя

Род дзейнасці

філосаф, матэматык, мовазнавец, гісторык матэматыкі, прафесар універсітэта, ідыст, эсперантыст

Навуковая сфера

Інтэрлінгвістыка

Альма-матар

Вышэйшая нармальная школа[d]

Commons-logo.svg Луі Куцюра на Вікісховішчы

Луі Куцюра (фр.: Louis Couturat; 1863, Парыж — 3 жніўня 1914, падчас аўтамабільнай аварыі ў Мелуне) адзін са стваральнікаў штучнай мовы іда, доктар, прафесар філасофіі, логік.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Падчас навучання ў гімназіі ён атрымаў 34 прэміі за выдатную вучобу. У 1865 годзе, падчас навучання філасофіі, ён атрымаў ганаровую прэмію па філасофіі, першую прэмію па фізіцы і хімііі, першую прэмію па натуральнай гісторыі, і першую прэмію па матэматыцы. Яму таксама вельмі падабалася вывучэнне класічнай літаратуры і класічнай грэчаскай мовы. Падчас цяжкіх экзаменаў у École Normale, якія ён здаў у 1885 годзе, заняў другое месца. Пасля заканчэння навучання заняўся навуковай дзейнасцю: напісаў дысертацыі па персідскай цывілізацыі, мастацтву старажытнай Грэцыі, матэматыцы, вывучаў творы Лукрэцыя і Платона, пісаў артыкулы для часопіса Revue metafizik et de morale. 12 мая атрымаў ступень прафесара ва ўніветсітэце Тулузы.

У кастрычніку 1899 Куцюра пачаў даследванні твораў Лейбніца. Падчас 1900 і 1901 гадоў ён вывучаў у Гановеры неапублікаваныя творы Лейбніца і стварыў 2 навуковыя творы: La loguique de Leibniz b Inédits leibniziens (1903). Куцюра быў першым, хто звярнуў увагу на ідэі Лейбніца па міжнароднай планавай мове. У сваёй брашуры Une langue universelle est-elle possible& Appel aux hommes de science et aux commerçants (1900) Куцюра прапанаваў стварэнне Дэлегацыіі па прыняццю міжнароднай мовы, заснаванай у 1901 годзе. Мэтай Дэлегацыі было прапанаваць Міжнароднай ліге Акадэмій выбраць міжнародную мову, ці, калі гэта будзе немагчыма, выбар правядуць супрацоўнікі Дэлегацыі. Луі Куцюра быў аўтарам даследвання па штучным мовам Histuar de la Langue Universelle, у якім прааналізаваў каля 60 праектаў штучных моў (1903).

Пасля стварэння іда, і выкліканым гэтым расколам у асяроддзі эсперантыстаў Куцюра пачаў сістэмную кампанію супраць эсперантыстаў, з мэтай даказаць вінаватасць у расколе саміх эсперантыстаў і зняважыць іх. Напрыклад, ён даказваў, што Заменгоф сам з'яўляецца «здраднікам», таму што ён прапанаваў рэформы эсперанта без кансультацый з Моўным камітэтам — папярэднікам Акадэміі эспэранта. Але галоўным чынам ён крытыкаваў самаканцэпцыю, ужываемую эсперантыстамі, — а менавіта вызначэнне «эсперантысцкага народа», чыё дазваленне павінна быць абавязковым для правядзення рэформ.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 MacTutor History of Mathematics archive Праверана 22 жніўня 2017.
  2. 2,0 2,1 Louis Couturat // SNAC Праверана 9 кастрычніка 2017.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]