Людміла Дарафееўна Вахоніна

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Людміла Дарафееўна Вахоніна
Дата нараджэння 26 жніўня 1949(1949-08-26) (74 гады)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Член у

Людміла Дарафееўна Вахоніна (нар. 26 жніўня 1949, г. Клічаў, Магілёўская вобласць) — беларускі архітэктар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыла ў 1974 годзе архітэктурны факультэт Беларускага політэхнічнага інстытута (выкладчыкі І. А. Іода, Н. Я. Трахтэнберг, Л. М. Рымінскі). З 1974 года ў інстытуце «Магілёўграмадзянпраект» на пасадзе ад архітэктара да галоўнага архітэктара праектаў. У 19811986 гадах выкладала архітэктуру ў Магілёўскім архітэктурна-будаўнічым каледжы. У 19862009 гадах ізноў у інстытуце «Магілёўграмадзянпраект».

Член Саюза архітэктараў Беларусі з 1983 года.

Узнагароджана Дыпломам ВДНГ за будынак паліклінікі № 4 у г. Магілёве (19791980).

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Асноўныя працы: праект планіроўкі пасёлка Кадзіна Магілёўскага раёна (19751976); праект цэнтральнай сядзібы саўгаса «Добраахвотнік» Клічаўскага раёна (1976); рэканструкцыя жылога дома па Пажарным завулку ў г. Магілёве пад Польскі дом — (1995—1997, сааўтары Яскавец, Н. П. Мазеева); 200-кватэрны жылы дом па бульвары Непакорных у г. Магілёве (19971998, сааўтары Яскавец, Н. П. Мазеева); аднакватэрны жылы дом у пасёлку Бракава Магілёўскага раёна (унесены ў рэспубліканскі каталог тыпавых праектаў; 2000—2001, сааўтары Яскавец, Г. Маргунова); рэканструкцыя фасадаў гарадскога дому культуры па вул. Першамайскай у г. Магілёве (20012005, сааўтар Н. П. Мазеева); 60-кватэрны 10-павярховы жылы дом па зав. Буянава ў г. Магілёве (занесены ў рэспубліканскі каталог тыпавых праектаў; 19981999, сааўтар Яскавец); рэканструкцыя будынка АТС № 25 РУП «Белтэлекам» па вул. Болдзіна ў г. Магілёве (20052007, Мядзведнікава); рэканструкцыя адміністрацыйнага будынка РУП «Белтэлекам» па вул. Ленінскай у г. Магілёве (2005—2006); рэканструкцыя будынка радыёвузла па зав. Буянава ў Магілёве (19981999); рэканструкцыя з надбудовай мансарднага паверху жылога дома № 23 па пр. Пушкіна ў г. Магілёве (20002003); аўтастанцыя ў г. Клічаве (20042005); 120-кватэрны 10-павярховы жылы дом па вул. Фаціна-Маўчанскага ў г. Магілёве  (19982005, сааўтар М. І. Карначык); амбулаторыя ў в. Александрыя Шклоўскага раёна  (2006, сааўтар Мядзведнікава), квартал жылой забудовы па вул. Якубоўскага ў г. Магілёве з распрацоўкай 7-кватэрных жылых дамоў (20072008, сааўтары Мядзведнікава, М. І. Карначык); шматкватэрны жылы дом па Юбілейным бульвары ў г. Магілёве  (20082009, сааўтар М. І. Карначык).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Вахонина Людмила Дорофеевна // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)