Люхава

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Люхава
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 132,8[1] м
Даўжыня 1,69 км
Шырыня 0,33 км
Плошча 0,43[2] км²
Аб’ём 0,00207 км³
Даўжыня берагавой лініі 4,78 км
Найбольшая глыбіня 20,7 м
Сярэдняя глыбіня 4,8[2] м
Басейн
Плошча вадазбору 4,78 км²
Упадаюць ручай
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Люхава (Беларусь)
Люхава
Люхава
Люхава (Віцебская вобласць)
Люхава
Люхава
Map

Люхававозера ў Полацкім раёне Віцебскай воласці Беларусі у басейне ракі Заходняя Дзвіна, за 10 км у напрамку на паўночны захад ад Полацка, у межах горада Наваполацк.

Плошча паверхні возера 0,43[2][3] км². Даўжыня 1,68 км., найбольшая шырыня 0,33 км. Даўжыня берагавой лініі 4,78 км. Найбольшая глыбіня 20,7 м, сярэдняя — 4,8 м. Аб’ём вады ў возеры 2,07 млн м³. Плошча вадазбору 4,78 км².
Катлавіна Люхава значна выцягнутая і мае серпападобную форму. Схілы катлавіны вышынёй 3—5 м. Берагавая лінія звілістая, утварае вялікую колькасць заліваў. Берагі нізкія, у паўночнай частцы забалочаныя. Падводная частка катлавіны складаецца з паўночнага мелкаводнага (глыбіня да 4,5 м) і паўднёвага (20,7 м) плёсаў, злучаных пралівам глыбінёй 3 м. Ложа да глыбіні 2 м выслана пяском, глыбей — сапрапелем. Возера зарастае слаба. Возера Люхава бяссцёкавае. У паўднёва-заходняй частцы звязана з сеткай меліярацыйных каналаў. У паўночна-заходняй частцы ў Люхава ўпадае ручай.

У возеры водзяцца шчупак звычайны, плотка, краснапёрка, карась, укляя і інш.

Зноскі

  1. Ліст карты N-35-22. Выданне 1987 г. Стан мясцовасці на 1986 г.
  2. а б в Морфометрические параметры озер Витебской области Архівавана 6 сакавіка 2016.
  3. БелЭн 1999.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — С. 413. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 20. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
  • Республика Беларусь. Витебская область. Полоцкий район: карта / Ред. В. А. Змачинская. — Мн.: Белкартография, 2012. — 5 000 экз. (руск.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]