Люшаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Вёска
Люшаў
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першае згадванне
Колькасць двароў
11
Насельніцтва
14 чалавек (2004)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2336
Аўтамабільны код
3
Люшаў на карце Беларусі ±
Люшаў (Беларусь)
Люшаў
Люшаў (Гомельская вобласць)
Люшаў

Лю́шаў[1] (трансліт.: Liušaŭ, руск.: Люшев) — вёска ў Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Ліпініцкага сельсавета.

Паблізу ёсць паклады гліны.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Размяшчэнне[правіць | правіць зыходнік]

У 16 км на поўнач ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), 64 км ад Гомеля.

Гідраграфія[правіць | правіць зыходнік]

На ўсходзе рака Гліна (прыток ракі Ліпа).

Транспартная сетка[правіць | правіць зыходнік]

Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозеЧачэрск — Буда-Кашалёва. Планоўка складаецца з прамалінейнай, арыентаванай з паўднёвага ўсходу на паўночны захад вуліцы, паралельна да якой на захадзе праходзіць кароткая вуліца. Забудова двухбаковая, драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Па пісьмовых крыніцах вядомая з XVI стагоддзя як вёска ў валоданні Солтанаў, дзе знаходзіўся іх фамільны магільны склеп. Напачатку XVII стагоддзя пабудаваны касцёл. Пасля першага падзела Рэчы Паспалітай (1772 год) у складзе Расійскай імперыі. Па інвентары 1848 гады вёска і фальварак у складзе памешчыцкага маёнтка, у Рагачоўскім павеце Магілёўскай губерні. Праз вёску праходзіла паштовая дарога з Гомелю ў Жлобін. У 1858 годзе знаходзіўся касцёл. У 1878 годзе Солтаны мелі ў вёсцы і наваколлях карчму, 2 млыны і крупарушку. У 1885 годзе адкрыта школа, якая ззнаходзілась ў наёмнай сялянскай хаце. Напачатку 1920-х гадоў для яе быў вылучана нацыяналізаваны будынак. Па перапісу 1897 года знаходзіліся: хлебазапасны магазін (з 1884 года). Побач быў аднайменны фальварак, дзе меўся вятрак.

У 1925 годзе ў Любавінскім сельсавеце Буда-Кашалёўскага раёна Бабруйскай акругі. У 1929 годзе арганізаваны калгас «Камінтэрн», працавалі гамарня і нафтавы млын. На франтах Вялікай Айчыннай вайны загінулі 39 жыхароў вёскі. У 1959 годзе ў складзе калгаса «Юбілейны» (цэнтр — вёска Негаўка).

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Колькасць[правіць | правіць зыходнік]

  • 2004 год — 11 гаспадарак, 14 жыхароў.

Дынаміка[правіць | правіць зыходнік]

  • 1848 год — 183 жыхара.
  • 1858 год — 26 двароў.
  • 1897 год — 39 двароў, 245 жыхароў (паводле перапісу).
  • 1909 год — 290 жыхароў.
  • 1925 год — 112 двароў.
  • 1959 год — 273 жыхара (паводле перапісу).
  • 2004 год — 11 гаспадарак, 14 жыхароў.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).. Сустракаецца таксама варыянт Лю́шава, н.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]