Негаўка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аграгарадок
Негаўка
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Колькасць двароў
193
Насельніцтва
497 чалавек (2004)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2336
Аўтамабільны код
3
Негаўка на карце Беларусі ±
Негаўка (Беларусь)
Негаўка
Негаўка (Гомельская вобласць)
Негаўка

Не́гаўка[1] (трансліт.: Niehaŭka, руск.: Неговка) — аграгарадок у Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Ліпініцкага сельсавета.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Размяшчэнне[правіць | правіць зыходнік]

У 20 км на поўнач ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), 68 км ад Гомеля.

Гідраграфія[правіць | правіць зыходнік]

На поўдні, усходзе і захадзе праз вёску праходзяць меліярацыйныя каналы, злучаныя з ракой Гліна (прыток ракі Ліпа).

Транспартная сетка[правіць | правіць зыходнік]

Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Чачэрск — Буда-Кашалёва.

Планіроўка складаецца з двух амаль паралельных паміж сабой (адна доўгая, другая кароткая) вуліц шыротнай арыентацыі. Забудова двухбаковая, драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу. У 1986 годзе пабудаваны цагляныя дамы на 84 кватэры, у якіх змесцаваліся перасяленцы з забруджаных радыяцыяй месцаў пасля Чарнобыльскай катастрофы.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Згадваецца ў 1756 годзе як вёска Нігаўка ў Задняпроўскім войтаўстве Рагачоўскага староства[2]. У XIX стагоддзі вёска ў Стараруднянскай воласці Рагачоўскага павета Магілёўскай губерні. Па рэвізіі 1858 года валоданне памешчыка Сенажэцкага, які меў тут у 1854 годзе 740 дзесяцін зямлі. У 1884 годзе адкрыта царкоўна-прыхадская школа, для якой у тым жа году пабудаваны будынак, дзейнічаў хлебазапасны магазін. Па перапісу 1897 года знаходзіліся: царкоўна-прыхадская школа, 5 вятракоў, гамарня, вінная крама, піцейны дом. Побач быў аднайменны фальварак. У 1909 годзе 1233 дзесяціны зямлі.

У студзені 1918 года Рогинский партызанскі атрад пасля жорсткага і працяглага бою каля вёскі прымусіў легіянераў Довбар-Мусніцкага адступіць. У 1925 годзе ў Буда-Кашалёўскім сельсавеце Буда-Кашалёўскага раёна Бабруйскай акругі. У 1930 годзе арганізаваны калгас «Шлях да камуны», працавала гамарня.

Падчас Вялікай Айчыннай вайны акупанты ў 1943 годзе часткова спалілі вёску, 137 жыхароў вёскі загінулі на фронце. Да 13 лютага 1958 года вёска ўваходзіла ў склад Буда-Люшаўскага сельсавета[3]. У 1959 годзе цэнтр калгаса «Юбілейны». Базавая школа, Дом культуры, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт, аддзяленне сувязі, дзіцячы сад, магазін.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Колькасць[правіць | правіць зыходнік]

  • 2004 год — 193 гаспадаркі, 497 жыхароў.

Дынаміка[правіць | правіць зыходнік]

  • 1858 год — 354 жыхара.
  • 1886 год — 66 двароў, 526 жыхароў.
  • 1897 год — 112 двароў, 780 жыхароў (паводле перапісу).
  • 1909 год — 842 жыхара.
  • 1925 год — 182 двары.
  • 1959 год — 844 жыхара (паводле перапісу).
  • 2004 год — 193 гаспадаркі, 497 жыхароў.

Вядомыя выхадцы[правіць | правіць зыходнік]

  • Н. П. Авяр'янаў — падчас Вялікай Айчыннай вайны, у Сталінградскай бітве закрыў сваім целам амбразуру дзота.
  • У. М. Кірыленка — Герой Сацыялістычнай Працы.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
  2. LVIA, f. 525, ap. 8, b. 745, l. 9.
  3. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 13 лютага 1958 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1958, № 4.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]