Зарніца звычайная

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Лясная льніца)
Зарніца звычайная
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Linaria vulgaris Mill., (1753)


Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  33216
NCBI  43171
EOL  467241
GRIN  t:102290
IPNI  805039-1
TPL  kew-2498895

Зарні́ца звычайная[3], Лянок[4][5] (Linaria vulgaris) — від кветкавых раслін з роду Зарніца (Linaria) сямейства Трыпутнікавыя (Plantaginaceae).

Назва[правіць | правіць зыходнік]

  • Блашынец, чысцец, загіб, каровіна масла, матачнік, размарын палявы, смолка[4][6], блашчынец[7], блашчычнік, лясная льніца, польны лянок[8][9], кароўе масла, чысцік[10].

Батанічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Шматгадовая травяністая расліна са стрыжнёвым коранем з доўгімі паўзучымі адросткамі. Сцябло вышынёй 30—60 см, прамастаячае, простае або галінастае. На сцябле густое лісце, сядзячае, лінейна-ланцэтнае або лінейнае, завостранае, з адной або трыма жылкамі. Кветкі светла-жоўтага колеру, з яркай аранжавай плямай на на ніжняй губе. Плод — каробачка.

Распаўсюджанне і экалогія[правіць | правіць зыходнік]

Зарніца — звычайная расліна на тэрыторыі Еўропы і Азіі. Расце ў барах і на пясчаных месцах лясной зоны, як пустазелле на палях, засмечаных месцах, каля дарог, па канавах. Цвіце ў чэрвені — верасні.

Расліна ядавітая (алкалоід пеганін).

Выкарыстанне[правіць | правіць зыходнік]

Лекавая расліна. Выкарыстоўваецца ў якасці слабільнага, мачагоннага, проціглістнага і абязбольваючага сродку[4].

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 75. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. а б в Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз. — С. 337.
  5. Federowski M. Lud Bialoruski na Rusi litewskiej. Krakow, I, 1897
  6. Шатэрнік М. В. Краёвы слоўнік Чэрвеньшчыны. Мінск, 1929
  7. Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927
  8. Анненков Н.  (руск.) Ботанический словарь, Спб, 1878
  9. З. Верас. Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік. — Вільня, Субач 2: Выданне газеты «Голас беларуса», Друкарня С. Бэкэра, 1924.
  10. Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]