Перайсці да зместу

Лісна (возера)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Лісна
Возера Лісна з боку вёскі Лісна
Возера Лісна з боку вёскі Лісна
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 124[1] м
Даўжыня 7,80 км
Шырыня 3,10 км
Плошча 15,71 км²
Аб’ём 40,29 км³
Даўжыня берагавой лініі 25,3 км
Найбольшая глыбіня 6,1 м
Гідралогія
Празрыстасць 1,0 м
Басейн
Плошча вадазбору 943 км²
Упадаюць рака Свольна
Выцякаюць Рака Свольна
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Лісна (Беларусь)
Лісна
Лісна
Лісна (Віцебская вобласць)
Лісна
Лісна
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Лі́сна — возера ў Верхнядзвінскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі; паўночны бераг возера мяжуе з Себежскага раёнам Пскоўскай вобласці Расіі. Размешчана за 42 км на паўночны ўсход ад Верхнядзвінска, уваходзіць у Себежскую групу азёр.

Лісна адносіцца да ліку неглыбокіх азёр. Катлавіна падпруднага тыпу, выцягнутая з поўначы на поўдзень на 7,8 км. Берагавая лінія мае простыя і плаўныя абрысы. На захадзе і поўдні схілы надводнай часткі высокія (да 15—20 м), стромкія, нярэдка абрывістыя, паўднёва-заходнія дасягаюць вышыні 30 м і крута абрываюцца да зрэзу вады. Паўночныя і ўсходнія схілы не выяўленыя, забалочаныя, пакрытыя рэдкім сасновым лесам.

У паўднёвай частцы возера маецца даволі буйны востраў, які аддзяляе ад асноўнага люстэрка інтэнсіўна зарастаючы заліў.

Праз возера працякае рака Свольна (басейн Заходняй Дзвіны). З Асвейскім возерам злучаецца праз канал Дзегцяроўку і раку Старая. Упадае Паплаўская канава з возера Белае[1], ручай з возера Малы Тучок, ручаі.

На беразе возера знаходзяцца наступныя населеныя пункты:

На беразе возера, за 0,5 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Дзянісенкі знаходзіцца курганны могільнік крывічоў (X—XII ст.)[2].

Раслінны свет

[правіць | правіць зыходнік]

Невялікія глыбіні возера і шырокая літараль спрыяюць інтэнсіўнаму зарастанню возера. Паласа расліннасці практычна паўсюдна дасягае 100—200 м. Суцэльнае зарастанне адзначана ў заліве ля ўсходняга берага, які практычна цалкам аддзелены ад возера востравам. Глыбіня распаўсюджвання падводных макрафітаў дасягае 2 м, і толькі зрэдку да 2,6 м.

Жывёльны свет

[правіць | правіць зыходнік]

Іхціяфаўна возера ляшчова-шчупакова-лінёвая. Акрамя таго, у возеры водзяцца акунь, плотка, судак, сом, вугор, карась. Вядзецца перыядычны прамысловы лоў рыбы.

Возера Лісна з боку вёскі Дзянісенкі

Берагі возера слаба заселеныя. У межах вадазбору адсутнічаюць прамысловыя прадпрыемствы, а шырокая паласа лесу вакол затрымлівае сельскагаспадарчае забруджванне. Усё гэта абумоўлівае высокую якасць вады і прыцягвае турыстаў.

З 1995  па 1999 год возера і навакольныя лясы ўваходзілі ў склад ландшафтнага заказніка «Чырвоны бор». З 2000 года возера з тэрыторыяй заходняга і паўднёвага берагоў адносяцца да Асвейскага ландшафтнага заказніка.

Водныя рэсурсы возера заарандаваныя ТАА «Інтэрсервіс» (Наваполацк). З гэтай прычыны аматарская лоўля рыбы ў возеры абмежаваная.

Зноскі

  1. а б Ліст карты O-35-141. Выданне 1978 года. (руск.)
  2. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1996. — 527 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2.