Лі Куан Ю

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Лі Куан Ю.
李光耀
Lee Kuan Yew.jpg
сцяг
1-ы Прэм'ер-міністр Сінгапура
3 чэрвеня 1959 — 28 лістапада 1990
Папярэднік: пасада заснавана;
Пераемнік: Го Чок Тонг
 
Партыя: Партыя «Народнае дзеянне»
Адукацыя: Fitzwilliam College[d], Лонданская школа эканомікі і палітычных навук[d], Кембрыджскі ўніверсітэт і Raffles Institution[d]
Дзейнасць: палітык, філосаф, аўтабіёграф[d] і адвакат
Веравызнанне: Агнастыцызм
Нараджэнне: 16 верасня 1923(1923-09-16)
Сінгапур[1]
Смерць: 23 сакавіка 2015(2015-03-23) (91 год)
Singapore General Hospital[d], Сінгапур[2][3]
Жонка: Kwa Geok Choo[d]
Дзеці: Лі Сяньлун і Lee Hsien Yang[d]
 
Узнагароды:
Ордэн Святога Міхаіла і Святога Георгія
Ордэн Кавалераў Пашаны
Ордэн Узыходзячага сонца 1 класа
Ордэн Дружбы

Лі Куан Ю (народжаны Гары Лі Куан Ю; 16 верасня 1923 — 23 сакавіка 2015) — палітык, першы прэм'ер-міністр Рэспублікі Сінгапур, адзін з бацькоў сінгапурскага «эканамічнага цуда».

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Лі Куан Ю нарадзіўся 16 верасня 1923 г у Сінгапуры, у сям'і кітайскага паходжання. Вучыўся спачатку ў сінгапурскіх установах — у школе Тэлок Кураў, Інстытуце Рафлз і Нацыянальным універсітэце Сінгапура («Рафлз-Каледж»), — затым у брытанскім Кембрыджы (1945—1949).

У 1949 г. вярнуўся на радзіму. З 1950 г. займаўся адвакацкай практыкай у Сінгапуры ў кампаніі Laycock and Ong, удзельнічаў у прафсаюзным руху. У 1954 г. абраны генеральным сакратаром партыі «Народнае дзеянне», якая прыйшла да ўлады ў 1959 г. З 1959 па 1990 г. займаў пасаду прэм'ер-міністра. У 1990—2004 г. быў старэйшым міністрам ва ўрадзе Го Чок Тонга. У жніўні 2004 г. атрымаў пасаду міністра-ментара (настаўніка) у ўрадзе свайго сына Лі Сяньлуна.

Пад кіраўніцтвам Лі Куан Ю Сінгапур з беднай краіны «трэцяга свету» ператварыўся ў адну з самых багатых дзяржаў.

Палітычныя погляды[правіць | правіць зыходнік]

Аб сваім палітычным крэда Лі Куан Ю пісаў так: "Мы выкарыстоўвалі тыя перавагі, якія Вялікабрытанія пакінула нам: англійскую мову, юрыдычную сістэму, адміністрацыю, пазбаўленую партыйных прыхільнасцяў. Мы старанна пазбягалі выкарыстання метадаў, уласцівых сацыяльнай дзяржаве, бо бачылі, як вялікі <брытанскі> народ у выніку <сацыялістычнай> ураўнілаўкі ператварыўся ў пасрэдны ". Пасля Лі Куан Ю выказваў захапленне Маргарэт Тэтчэр, якая ў сваю чаргу заявіла, што «калісьці Сінгапур вучыўся ў Вялікабрытаніі, а зараз мы вучымся ў Сінгапура».

Мемуары Лі Куан Ю[правіць | правіць зыходнік]

  1. The Singapore Story (ISBN 0-13-020803-5)
  2. From Third World to First: The Singapore Story (ISBN 0060197764)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

На англійскай мове:

  1. Ли Куан Ю — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969.
  2. Fernandez W. Singapore's founding father Mr Lee Kuan Yew dies aged 91 at 3.18am on Monday The Straits Times, 2015.
  3. Lee Kuan Yew, Founding Father and First Premier of Singapore, Dies at 91 The New York Times, 2015.