МОПР

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з МАДР)
МОПР
Кіраўнік Юльян Мархлеўскі і Elena Stasova[d]
Заснаванне
Дата заснавання 1922 і 1970-я
Ліквідацыя
Дата скасавання 1947
rhi-sri.org (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Паштовая марка СССР:
10-годдзе МАДР, 1932 год.
Марка членскага і шэфскага ўзносу.

Міжнародная арганізацыя дапамогі барацьбітам рэвалюцыі (МАДР; руск.: МОПР) — камуністычная дабрачынная арганізацыя, створаная па рашэнні Камінтэрна ў якасці камуністычнага аналага Чырвонага Крыжа.

Агульныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

МАДР, маючы аддзяленні ў дзясятках краін свету, аказвала грашовую і матэрыяльную дапамогу асуджаным рэвалюцыянерам.

У літаратуры сустракаецца таксама расшыфроўка абрэвіятурыМіжнародная арганізацыя дапамогі рэвалюцыянерам, а таксама назва Міжнародная Чырвоная дапамога.

Арганізацыя выпускала для сваіх членаў нагрудныя знакі. Таксама ўдзельнікі МАДР плацілі членскія ўзносы.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Створана ў 1922 годзе рашэннем 4-га Кангрэса Камінтэрна.

Задачы МАДР вызначаліся наступным чынам:

" МАДР з’яўляецца арганізацыяй пазапартыйнай і ставіць сваёй задачай юрыдычную, маральную і матэрыяльную дапамогу зняволеным змагарам рэвалюцыі, іх сем’ям і дзецям, а таксама сем’ям загінулых таварышаў. МАДР аб’ядноўвае вакол сябе шырокія масы рабочых, сялян і служачых. "

У сакавіку 1923 ЦК МАДР абвясціў дзень Парыжскай Камуны (18 сакавіка) сваім святам. Да 1924 году арганізацыя мела секцыі ў 19 краінах. Да 1932 года МАДР аб’ядноўвала 70 нацыянальных секцый, якія ўключалі каля 14 млн чалавек (з іх 9,7 млн чалавек уваходзілі ў МАДР СССР, унёскі якой у фонд былі найбольш значнымі). Да 1936 года МАДР, як і НКУС, меў права на выдачу дазволаў на ўезд у СССР.

У міжнародным маштабе дзейнічала да Другой сусветнай вайны, савецкая секцыя — да 1947 года.

МАДР арганізоўваў дапамогу і падтрымку Антоніа Грамшы і Георгію Дзімітраву

Старшыні ЦК МАДР[правіць | правіць зыходнік]

Секцыі па краінах[правіць | правіць зыходнік]

За час існавання МАДР былі наступныя нацыянальныя секцыі:

  • Аўстрыя: Österreichische Rote Hilfe
  • Балгарыя: Организация помощи жертвам капиталистической диктатуры
  • Вялікабрытанія: International Class War Prisoners Aid
  • Венгрыя: Magyarországi Vörös Segély
  • Германія: Rote Hilfe Deutschlands
  • Іспанія: Socorro Rojo Internacional
  • Італія: Soccorso rosso italiano. У «гады свінцу» (1970-я), якія сталі дзесяцігоддзем тэрактаў і палітычнай нестабільнасці, у Італіі дзейнічалі некалькі арганізацый Soccorso Rosso, што аказвалі юрыдычную, фінансавую і арганізацыйную дапамогу радыкальным пазапарламенцкім левым.
  • Літва: Lietuvos raudonosios pagalbos organizacija, з 1940 года Lietuvos liaudies sąjungos pagalbos organizacija
  • Мексіка: Ліга падтрымкі пераследаваных змагароў (Liga Pro Luchadores Perseguidos). У канцы 1920-х гадоў, Фарабунда Марці стаў кіраўніком МАДР у Лацінскай Амерыцы. Хуліа Антоніа Мелілья, кіраўнік Камуністычнай партыі Кубы, які знаходзіўся з 1926 года ў выгнанні ў Мексіцы, стаў вядучай фігурай у дзейнасці МАДРа ў краіне.
  • Нідэрланды: Roode Hulp Holland
  • Нарвегія: Norges Roede Hjelp
  • Польшча: Czerwona Pomoc, з 1925 года — Czerwona Pomoc w Polsce. У кастрычніку 1933 польская секцыя МАДР налічвала 9 тыс. членаў, з іх 3 тыс. у Заходняй Беларусі і Заходняй Украіне. У 1936 годзе арганізавала кангрэс работнікаў культуры ў Львове. У 1938 распушчаная разам з КПП.
  • СССР: Международная организация помощи борцам революции. Савецкая секцыя МАДР была самай масавай і асноўнай крыніцай грашовых сродкаў для міжнароднай арганізацыі. Распушчана ў 1947 годзе.
  • ЗША: International Labor Defence. Амерыканская секцыя была заснаваная ў чэрвені 1925 года на з’ездзе ў Чыкага. Там жа размяшчалася яе штаб-кватэра. Лідарамі ILD былі Джэймс Кэнан і Вільям Патэрсан. У 1946 годзе аб’ядналася з Нацыянальнай федэрацыяй за канстытуцыйныя свабоды, утварыўшы новую арганізацыю — Кангрэс за грамадзянскія правы.
  • Фінляндыя: Suomen Punainen Apu
  • Францыя: Secours Rouge International
  • Швецыя: Internationella röda hjälpen — svenska sektionen
  • Югаславія: Међународна црвена помоћ / Međunarodna crvena pomoć

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]