Перайсці да зместу

Мажэйскае

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мажэйскае
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 132,7[1] м
Даўжыня 1,42 км
Шырыня 0,66 км
Плошча 0,66 км²
Аб’ём 0,00168 км³
Даўжыня берагавой лініі 3,19 км
Найбольшая глыбіня 3,9 м
Сярэдняя глыбіня 2,5 м
Гідралогія
Салёнасць 0,210—0,255 ‰
Празрыстасць 2 м
Басейн
Плошча вадазбору 10,7 км²
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Мажэйскае (Беларусь)
Мажэйскае
Мажэйскае
Мажэйскае (Віцебская вобласць)
Мажэйскае
Мажэйскае
Map

Мажэйскае — возера ў Пастаўскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Мядзелка, за 4 км у напрамку на паўночны захад ад горада Паставы, каля вёскі Мажэйкі.

Назва Мажэйскага возера ад назвы вёскі Мажэйкі. Тапонім Мажэйкі — ад балцка-літоўскага антрапоніма (даўнейшага імя) Mažeika / Mažeikis, якое ад літоўскага mažas «малы».

Корань Maž- нярэдкі і ў балцкай гідраніміі, ад яго літоўскія рачныя назвы тыпу Maž-upis, Mažiklis[2], назвы рэк Можа (прыток дняпроўскага Бабра), Мажа (у басейне Прыпяці), Мажанка і Мажайка (прытокі Бярэзіны)[3], назва ракі Мажая, ад якой назва падмаскоўнага Мажайска.

Плошча паверхні 0,66 км². Даўжыня 1,42 км, найбольшая шырыня 0,66 км. Даўжыня берагавой лініі 3,19 км. Найбольшая глыбіня 3,9 м, сярэдняя 2,5 м. Аб’ём вады 1,68 млн м³. Плошча вадазбору 10,7 км².

Катлавіна возера рэшткавага тыпу, выцягнутая з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Схілы катлавіны вышынёй 2—4 м, на паўночным захадзе і паўднёвым усходзе пераходзяць у забалочаную нізіну. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі нізкія, пясчаныя, пад хмызняком, у паўночнай і паўднёвай частках возера сплавінныя. На паўночным захадзе і ўсходзе забалочаная пойма шырынёй 100—200 м. Дно ілістае, плоскае. Возера эўтрофнае. Зарастае да глыбіні 2—2,3 м і на адлегласці 10—70 м ад берага. У возера ўпадаюць некалькі меліярацыйных каналаў. Каналам злучана з ракой Альшанка.

У возеры водзяцца шчупак звычайны, акунь, плотка, краснапёрка, лінь і іншыя віды рыб.

  1. Ліст карты N-35-30. Выданне 1986 г. Стан мясцовасці на 1982 г. Архівавана 2 мая 2013.
  2. A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 208.
  3. В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 195, 196.