Маймуна Амаду Мурашка
| Маймуна | |
|---|---|
| | |
| Асноўная інфармацыя | |
| Поўнае імя | Маймуна Амаду Мурашка |
| Дата нараджэння | 28 мая 1980 (45 гадоў) |
| Месца нараджэння | |
| Краіна | |
| Альма-матар | |
| Музычная дзейнасць | |
| Прафесіі | спявак, скрыпачка, педагог |
| Гады актыўнасці | з 1990 |
| Інструменты | скрыпка |
| Жанр | класічны красовер |
| Псеўданімы | Maimuna |
| Супрацоўніцтва | Uzari |
Маймуна Дзіка (сапр. імя Маймуна Амаду Мурашка; у дзявоцтве Дзіка; нар. 28 мая 1980 года, Ленінград) — беларуская артыстка, скрыпачка, педагог, былая канцэртмайстар (першая скрыпка[1]) Прэзідэнцкага аркестра Рэспублікі Беларусь (2003—2009 гг). Прадстаўніца ад Беларусі на конкурсе песні Еўрабачанне 2015 (у дуэце з Юзары; песня «Time»).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Маці родам з Беларусі, бацька — з Малі. Пасля нараджэння Маймуны бацькі пераехалі ў Малі. Ва ўзросце чатырох гадоў Маймуна пераехала да бабулі ў Магілёўскую вобласць, дзе вучылася ў музычнай школе[2].
У 1999 годзе скончыла Магілёўскую дзяржаўную гімназію-каледж мастацтваў і ў далейшым Музычную акадэмію ў Мінску, затым кансерваторыю. Стыпендыят спецыяльнага фонду прэзідэнта Беларусі. Была канцэртмайстрам і першай скрыпкай Прэзідэнцкага аркестра пад кіраўніцтвам Віктара Бабарыкина (2003 год).
Сольную кар'еру пачала ў 2009 годзе. У 2012 годзе выступала на «Славянскім базары» ў Віцебску з песняй «Queen of Africa». У 2014 годзе выпусціла альбом «Snowtime».
У 2015 годзе разам з Юзары прадстаўляла Беларусь на конкурсе «Еўрабачанне», але ў фінал конкурсу не патрапіла[3].
Дыскаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Сольныя альбомы
[правіць | правіць зыходнік]- Queen Of Africa (2011)
- Showtime (2014)
Відэакліпы
[правіць | правіць зыходнік]- Queen Of Africa» (2011)
- Time» (2015) Maimuna & Uzari
- Hymn for the Weekend (2016), violin cover
- This One’s for You (2016), cover by Maimuna & Goryachy
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- 1990 год — лаўрэат міжнароднага конкурсу «Юны віртуоз» (Кіеў, Украіна)
- 1995 год — уладальнік Гран-пры (у складзе камернага ансамбля) міжнароднага конкурсу (Смаргонь, Рэспубліка Беларусь)
- 1996 год — дыпламантка міжнароднага конкурсу «Музыка надзеі»
- 1999 год — стыпендыят спецыяльнага фонду прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі.
Зноскі
- ↑ Вспоминая свой бал выпускной. Советская Белоруссия. Праверана 18 чэрвеня 2005.(недаступная спасылка)
- ↑ Маймуна Амаду Мурашко. ESC 2015. Eurovision Knowledge. Праверана 11 студзеня 2015.
- ↑ We have our first ten finalists(англ.)
- Нарадзіліся 28 мая
- Нарадзіліся ў 1980 годзе
- Нарадзіліся ў Санкт-Пецярбургу
- Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі
- Асобы
- Спевакі і спявачкі паводле алфавіта
- Спевакі і спявачкі Беларусі
- Педагогі Беларусі
- Музыканты паводле алфавіта
- Удзельнікі конкурсу песні Еўрабачанне 2015
- Прадстаўнікі Беларусі на конкурсе песні Еўрабачанне