Юрый Вашчук
Юрый Вашчук | |
![]() | |
Асноўная інфармацыя | |
---|---|
Дата нараджэння | 24 студзеня 1983 (36 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Краіна |
![]() |
Альма-матар | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | спявак, аранжоўнік, кампазітар |
Інструменты | голас[d] |
![]() |
Юрый Вашчук, сцэн. імя ТЕО (1983, вёска Хідры, Кобрынскі раён Брэсцкай вобласці) — беларускі кампазітар, аранжыроўшчык, спявак.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Музыкай займаецца з 4 гадоў, пачынаў з баяна, быў лаўрэатам конкурсу «Пралескі», удзельнічаў у тэлепраекце «Зорная ростань». Прафесійную музычную адукацыю атрымаў у Гродзенскім каледжы мастацтваў (клас вакалу). У 2000 годзе быў запрошаны на работу ў Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі пад кіраўніцтвам Міхаіла Фінберга[1]. У 2008 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў[2].
Супрацоўнічае з многімі беларускімі і замежнымі выканаўцамі як аранжыроўшчык і кампазітар. З'яўляецца суаўтарам музыкі да двух расійскіх кінафільмаў.[3]
Разам з Аксанай Вечар вядзе на тэлеканале «Беларусь 3» праграму «Наперад у мінулае», дзе аўтары ездзяць па беларускіх рэгіёнах і запісваюць беларускі фальклор. На асобныя песні ствараецца арыгінальная сучасная аранжыроўка ў творчай манеры артыста з выкарыстаннем арыгінальных галасоў. Паралельна ідзе аповяд аб дадзенай мясцовасці — пра народную песенную творчасць, абрады, народныя промыслы. Фіналам праграмы становіцца новая версія народнай песні ў выкананні сучасных артыстаў.[4]
Лаўрэат Нацыянальнай музычнай прэміі. У 2014 выйграў нацыянальны адбор міжнароднага песеннага конкурсу «Еўрабачанне-2014» з песняй «Cheesecake», на якім затым выйшаў у фінал (у выніку заняў 16-е месца).
Зноскі
Папярэднік: Алена Ланская |
![]() Беларусь на конкурсе песні Еўрабачанне 2014 |
Пераемнік: Uzari & Maimuna |
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
Пяць фактаў пра Тэа… — nn.by
|
|
- Асобы
- Музыканты паводле алфавіта
- Нарадзіліся 24 студзеня
- Нарадзіліся ў 1983 годзе
- Нарадзіліся ў Кобрынскім раёне
- Выпускнікі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў
- Удзельнікі конкурсу песні Еўрабачанне 2014
- Кампазітары Беларусі
- Спевакі і спявачкі Беларусі
- Беларусь на конкурсе песні Еўрабачанне