Макар Трафімавіч Паслядовіч
Макар Паслядовіч | |
---|---|
![]() | |
Асабістыя звесткі | |
Псеўданімы | Макар |
Дата нараджэння | 21 жніўня 1906 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 30 снежня 1984 (78 гадоў) |
Грамадзянства | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | перакладчык, пісьменнік |
Мова твораў | беларуская |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Узнагароды | |
![]() |
Макар Трафімавіч Паслядовіч (21 жніўня 1906, в. Караваева, цяпер Пухавіцкі раён, Мінская вобласць — 30 снежня 1984) — беларускі празаік і перакладчык.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся ў сям’і чыгуначніка. Пасля заканчэння сямігодкі (1924) вучыўся на падрыхтоўчых курсах у ВНУ. У 1926 г. як актыўны селькор газеты «Беларуская вёска» запрошаны на штатную працу ў гэту газету. Быў адказным сакратаром часопіса «Полымя рэвалюцыі» (1935—1939). Падчас Вялікай Айчыннай вайны — кіраўнік мар’інагорскай падпольнай групы і сувязны асобага партызанскага атрада імя Сталіна ў Пухавіцкім раёне. Па падазрэнні ў сувязі з партызанамі ў 1943 г. быў арыштаваны і адпраўлены на катаржныя работы ў Германію. Пасля вызвалення працаваў спецыяльным карэспандэнтам газеты «Звязда» (1945—1948). Член Саюза пісьменнікаў СССР (1936).
Творчасць[правіць | правіць зыходнік]
Дэбютаваў апавяданнем у 1927 г. (часопіс «Паляўнічы Беларусі»). Аўтар зборнікаў апавяданняў «Зруйнаваныя межы» (1930), «Людзі вясны» (1930), «Чатырнаццаты нумар» (1934), «Снайпер» (1937), «Чырвоныя струны» (1988), аповесцей «Марсель» (1931), «Хада ў заўтра» (1933), «Магістральны канал» (1947), «З табою побач» (1960), раманаў «Цёплае дыханне» (1948), «Святло над Ліпскам» (1950, у 1988 г. абодва раманы выйшлі ў адной кнізе). Асобным выданнем выйшлі нарысы «Аляксандра Шаплыка» (1949), «Мяцежнае сэрца» (1959), «Салігорскае дзіва» (1963) і шэраг апавяданняў. Выдаў кніжкі апавяданняў для дзяцей «Вучоны верабей» (1938), «Зялёны канверт» (1964) і дакументальную аповесць «Па воўчых сцежках» (1958), зборнікі гумарыстычных апавяданняў «Пад дзвюма дойнымі каровамі» (1963), «Двайное дно» (1964), кніжку літаратурных пародый «Наравісты Пегас» (1968), «Аповесці. Апавяданні» (выбранае, 1970). У 1961 г. выйшаў Збор твораў у 2 тамах, у 1986 г. — Выбраныя творы.
Аўтар п’ес «Гонар» (1934), «Гарачае сэрца» (1938) і «Шалёная рысь» (1939).

Пераклаў на беларускую мову некаторыя творы А. Пушкіна, А. Чэхава, аповесць М. Гогаля «Тарас Бульба» (з А. Бачылам), раман Р. Джаваньёлі «Спартак», аповесць П. Бажова «Зялёны конік», раман М. Астроўскага «Народжаныя бурай», нарыс М. Горкага «У. І. Ленін», рускія казкі, творы ўкраінскіх, польскіх і інш. пісьменнікаў.
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
Узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга, медалямі.
Памяць[правіць | правіць зыходнік]
Імем Макара Паслядовіча названа вуліца ў г. Мар’іна Горка[1].
Зноскі
- ↑ [https://web.archive.org/web/20140723003958/http://will-remember.ru/familii_na_p/posledovich_makar_trofimovich.htm Архівавана 23 ліпеня 2014. Архівавана 23 ліпеня 2014. Архівавана 23 ліпеня 2014. ПОСЛЕДОВИЧ Макар Трофимович (руск.)] Архівавана 23 ліпеня 2014.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Паслядовіч Макар // Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік / Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — 653 с.: іл. — ISBN 5-340-00709-X.
- Паслядовіч Макар // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1992—1995.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Сельская газета. Спецкар Макар.(недаступная спасылка)
- Нарадзіліся 21 жніўня
- Нарадзіліся ў 1906 годзе
- Нарадзіліся ў Караваеве
- Памерлі 30 снежня
- Памерлі ў 1984 годзе
- Супрацоўнікі газеты «Сельская газета»
- Супрацоўнікі часопіса «Полымя»
- Супрацоўнікі газеты «Звязда»
- Члены Саюза пісьменнікаў СССР
- Члены Саюза беларускіх пісьменнікаў
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Пісьменнікі СССР
- Пісьменнікі Беларусі
- Перакладчыкі паводле алфавіта
- Перакладчыкі СССР
- Перакладчыкі Беларусі
- Беларускамоўныя пісьменнікі
- Дзіцячыя пісьменнікі СССР