Караваева (Пухавіцкі раён)
Вёска
Караваева
| ||||||||||||||||||||||
Карава́ева[1] (трансліт.: Karavajeva, руск.: Караваево) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Пярэжырскага сельсавета.
Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]
Знаходзіцца за 28 км на паўночны захад ад Мар’інай Горкі, 4 км ад чыгуначнай станцыі Рудзенск на лініі Мінск-Асіповічы, на рацэ Свіслач.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
У складзе Рэчы Паспалітай[правіць | правіць зыходнік]
У 1710 годзе згадваецца як моцна пацярпелая ў Паўночную вайну вёска ў складзе маёнтка Смілавічы-Бакшты ў Мінскім ваяводстве ВКЛ[2].
У XIX - XX ст. сяло ці вёска Дукорскай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні, належала Ашторпам.
У 1897 г. працавала часоўня, хлебазапасны магазін, школа царкоўнай граматы, пітны дом.
Пад уладай Расійскай імперыі[правіць | правіць зыходнік]
У XIX - XX ст. сяло ці вёска Дукорскай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні, належала Ашторпам.
У 1897 г. працавала часоўня, хлебазапасны магазін, школа царкоўнай граматы, пітны дом.
Найноўшы час[правіць | правіць зыходнік]
У Першую сусветную вайну ў лютым — снежні 1918 года была пад акупацыяй войскаў кайзераўскай Германіі.
25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад БССР.
У жніўні 1919 — ліпені 1920 вёска знаходзілася пад польскай уладай.
Пасля рэвалюцыі працавала працоўная школа 1-ай ступені.
У 1930 г. створаны калгас "Новы шлях", працаваля кузня.
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 да 4 ліпеня 1944 года акупаваная нацысцкай Германіяй.
Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

- 1816 — 90 двароў, каля 420 жыхароў.
- 1897 — 124 двары, 924 жыхары.
- На пачатку XX ст. - 142 дворы, 1065 жыхароў.
- 1917 — 152 двары, 1013 жыхароў.
- 1 студзеня 2002 — 101 двар, 197 жыхароў.
Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]
- Макар Паслядовіч (1906—1984) — беларускі пісьменнік і перакладчык.
- Аркадзь Гаўрылавіч Валенда — генерал-маёр.
- Расціслаў Цімафеевіч Шлопак — кандыдат гістарычных навук.
Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]
Каля Караваева размешчана радовішча пясчана-жвіровага матэрыялу, ёсць школа.
Страчаная спадчына[правіць | правіць зыходнік]
- Часоўня.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ НГАБ у Мінску, ф. 1727, воп. 1, спр. 7, с. 211
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. — Мінск : Беларусь, 2003. — 748 с. — 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Караваева (Пухавіцкі раён)