Марат Антонавіч Вількоцкі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Марат Антонавіч Вількоцкі
Дата нараджэння 2 студзеня 1947(1947-01-02) (77 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера радыёфізіка
Месца працы
Навуковая ступень доктар тэхнічных навук
Альма-матар
Прэміі
Дзяржаўная прэмія БССР

Марат Антонавіч Вількоцкі (2 студзеня 1947 в. Блонь Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці) — доктар тэхнічных навук.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1970 годзе скончыў аддзяленне радыёфізікі і электронікі фізічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. З 1972 года пасля абароны кандыдацкай дысертацыі працаваў на кафедры радыёфізікі і электронікі звышвысокіх частот фізічнага факультэта БДУ. У 1974—1995 гадах працаваў у Інстытуце прыкладных фізічных праблем БДУ (старшы навуковы супрацоўнік, загадчык лабараторыі, аддзела), адначасна выкладаў на радыёфізічным факультэце. З 2005 года — прафесар кафедры інфарматыкі і асноў электронікі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка.

Акадэмік Акадэміі навук прыкладной радыёэлектронікі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4. — С. 173. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4).
  • Дактары і кандыдаты навук Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка (да 100-годдзя з дня заснавання) / Сост.: Г. У. Карзенка, Ред.: А. І. Жук. — Мн.: БГПУ, 2014. — 192 с. — ISBN 978-985-541-192-6.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]