Маргарыта Мікалаеўна Ізворска-Елізар’ева

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Маргарыта Мікалаеўна Ізворска-Елізар'ева
Дата нараджэння 13 лютага 1946(1946-02-13) (78 гадоў)
Месца нараджэння
Муж Валянцін Мікалаевіч Елізар’еў
Адукацыя
Прафесія оперны рэжысёр, музычны педагог
Узнагароды
Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларускай ССР

Маргарыта Мікалаеўна Ізворска-Елізар’ева (13 лютага 1946, г. Бяла-Слаціна, Балгарыя) — беларускі рэжысёр оперы, педагог. Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1990).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыла Балгарскую (1969) і Ленінградскую (1974) кансерваторыі. У 1975-94 гг. рэжысёр Дзяржаўнага тэатра оперы і балета Беларусі, з 1975 года выкладае ў Беларускай кансерваторыі. У беларускім тэатры паставіла оперы «Дон Карлас» Джузэпэ Вердзі (1979), «Служанка-пані» Дж. Б.Пергалезі (1981), «Севільскі цырульнік» Дж. Расіні (1986), «Чароўная флейта» В. А. Моцарта (1987).

У 2002—2009 гадах мастацкі кіраўнік Нацыянальнага тэатра оперы Беларусі.

Добраахвотна сышла з тэатра пасля звальнення ў 2009 годзе Валянціна Елізар’ева.

З 2021 года мастацкі кіраўнік Нацыянальнага тэатра оперы і балета[1].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Белэн, 1999. — 608 с.: іл. ISBN 985-11-0279-2